відаць, у форме інф., у знач. вык.

1. Можна бачыць, разгледзець. З-пад хвой-красунь, як на далоні, Відаць і хаты і двары. Колас. Праз два маленькія акенцы дзень нясмела лез у сярэдзіну, і было відаць праз іх, як шарэла на дварэ. Чорны.

2. Можна зразумець. Сэнс байкі добра відаць.

3. Быць відавочным, вынікаць. З гэтага відаць, што... ▪ Гаварыў.. [Іваніцкі] шчыра, гэта відаць было з прамовы. Мурашка.

4. у знач. пабочн. Як здаецца, мабыць; напэўна. Чалавек, відаць, валодаў сабою добра. Чорны. Было ясна, што маці захварэла. І, відаць, моцна. Якімовіч.

•••

Ад зямлі не відаць — вельмі маленькага росту.

Відам не відаць — ніякіх прыкмет, нідзе не відаць.

Канца (канца-краю) не відаць (няма) — пра тое, чаго вельмі многа, што цягнецца без канца.

Па ўсім відаць; як відаць — напэўна, відавочна.

Свету (белага) не відаць — нічога не відаць (у часе мяцеліцы, завірухі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)