Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
erörternvt абмярко́ўваць, разбіра́ць, выклада́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
аркестрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.
1. Выкласці (выкладаць) аркестравы музычны твор у выглядзе партытуры.
2. Перакласці (перакладаць) для аркестра які‑н. музычны твор. Аркестраваць фартэпіянную п’есу.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ТРЫПУ́ЦЬКА Юзаф (7.7.1910, в. Маліноўшчына Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 1983),
шведскі мовазнавец-славіст. Скончыў гімназію ў Вілейцы (1929), Віленскі ун-т (1934). Выехаў у Хельсінкі выкладаць польскую мову. З 1940 ва ун-це г. Упсала (Швецыя), з 1966 праф. У працах «Мова Уладзіслава Сыракомлі» (т. 1—2, 1955—57), «Пра мову ўспамінаў Францішка Міцкевіча» (1970) адзначаў беларусізмы аўтараў, спасылаўся на працы Я.Карскага, інш.бел. мовазнаўцаў. Аўтар працы пра слав., у т. л.бел., прыслоўі, бел. рэаліі ў творчасці Э.Ажэшкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Выклада́нне ’выманне’; ’выказванне думкі’; ’абучэнне, навучанне’ (БРС); ’спосаб ткання посцілак, калі кожны ўзор выкладаецца’ (З нар. сл.), выклода́нје ’закладная тэхніка ўзорнага ткання’ (Влад.). Да выкладаць (гл.). Параўн. выклад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
агрэжэ́
(фр. agrégé)
вучоная ступень у Францыі, Бельгіі, якая дае права выкладаць у ліцэях і на гуманітарных і прыродазнаўчых факультэтах універсітэтаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
dárlegenvtвыклада́ць; тлума́чыць;
éingehend ~ дэталізава́ць
2) дака́зваць, устана́ўліваць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
wygarniać
незак.
1. выграбаць, выгортваць;
2.перан. выкладваць, выкладаць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
САЛАМА́НКСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
адзін са старэйшых ун-таў Іспаніі і Еўропы. Засн. ў 1218 у г. Саламанка. У эпоху Адраджэння адзін з найб.навук. і культ. цэнтраў Еўропы. У ім зроблены першыя пераклады твораў Ібн Сіны, Ібн Рушда і інш. вучоных; яго прафесараў запрашалі выкладаць у іншыя еўрап. ун-ты. Дзярж. ўстанова. Навучанне вядзецца на ісп. мове. У 1995/96 навуч.г. каля 31 тыс. студэнтаў; ф-ты: філал.; філас.; геаграфіі і гісторыі; права; прыгожых мастацтваў; прамысл. тэхнікі; навук; хім.; біял.; мед.; фармакалогіі; эканомікі і бізнесу; сац. навук; перакладаў і дакументацыі; псіхалогіі; педагогікі і адукацыі. У складзе ун-та школы (падрыхтоўкі настаўнікаў, адукацыі, політэхн., тапаграфіі і інш.), ін-ты (педагогікі і адукацыі, універсітэцкая бальніца), выдавецкі дом, Цэнтр.б-ка (140 тыс. тамоў), б-кі ф-таў (больш за 365 тыс. тамоў).