вы́галасіць

‘абвясціць, прамовіць, выказаць, спець што-небудзь і без прамога дапаўнення’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. вы́галашу вы́галасім
2-я ас. вы́галасіш вы́галасіце
3-я ас. вы́галасіць вы́галасяць
Прошлы час
м. вы́галасіў вы́галасілі
ж. вы́галасіла
н. вы́галасіла
Загадны лад
2-я ас. вы́галасі вы́галасіце
Дзеепрыслоўе
прош. час вы́галасіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

узраўнава́ць

выказаць рэўнасць (узраўнаваць каго-небудзь і без прамога дапаўнення)’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. узраўну́ю узраўну́ем
2-я ас. узраўну́еш узраўну́еце
3-я ас. узраўну́е узраўну́юць
Прошлы час
м. узраўнава́ў узраўнава́лі
ж. узраўнава́ла
н. узраўнава́ла
Загадны лад
2-я ас. узраўну́й узраўну́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час узраўнава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пастулі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак. (кніжн.).

Выказаць (выказваць) што-н. у якасці пастулата.

П. якое-н. палажэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

unfeigned [ʌnˈfeɪnd] adj. lit. непрытво́рны, шчы́ры;

show unfeigned satisfaction вы́казаць шчы́рае задавальне́нне

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

вы́казацца, -кажуся, -кажашся, -кажацца; -кажыся; зак.

1. Выказаць сваю думку пра што-н.

Сусветная грамадскасць выказалася супраць вайны.

В. па дакладзе.

В. за рэзалюцыю.

2. Закончыць выказванне, выказаць усё, выгаварыцца.

Дайце жанчыне в.

3. Сказаць, у тых ці іншых словах перадаць сваю думку.

В. дакладна і коратка.

|| незак. выка́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абсвіста́ць, -ві́шчу, -ві́шчаш, -ві́шча; -вішчы́; -віста́ны; зак., каго-што.

Свістам выказаць каму-н. сваё неадабрэнне, асуджэнне.

А. артыста.

|| незак. абсві́стваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

изре́чь сов., уст., ирон. вы́мавіць; сказа́ць, вы́казаць; рэ́кнуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

незалюбі́ць, -люблю́, -лю́біш, -лю́біць; зак., каго-чаго, з дадан. і без дап.

Выказаць незадаволенасць, не спадабацца.

Ён вельмі незалюбіў, калі напомнілі пра мінулы ўчынак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асвіста́ць, асвішчу́, асві́шчаш, асві́шча; асвішчы́; асвіста́ны; зак., каго-што.

Свістам выказаць сваё незадавальненне, асуджэнне каго-, чаго-н.

А. артыста.

|| незак. асві́стваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праапані́раваць

‘выступіць апанентам чаго-небудзь (праапаніраваць дысертацыю); выказаць крытыку чыёй-небудзь думкі (праапаніраваць што-небудзь, каго-небудзь і каму-небудзь’

дзеяслоў, пераходны/непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. праапані́рую праапані́руем
2-я ас. праапані́руеш праапані́руеце
3-я ас. праапані́руе праапані́руюць
Прошлы час
м. праапані́раваў праапані́равалі
ж. праапані́равала
н. праапані́равала
Загадны лад
2-я ас. праапані́руй праапані́руйце
Дзеепрыслоўе
прош. час праапані́раваўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)