археты́п, ‑а, м.

1. Самы старажытны рукапіс твора, які служыць першакрыніцай для наступных копій. // Першы адбітак друкаванага выдання.

2. Спец. Старажытнейшая, першапачатковая форма слова.

[Грэч. archétypon — першавобраз, арыгінал, першаўзор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

МАКЕ́Т у паліграфіі,

1) папяровыя лісты ў фармаце будучага выдання з расклеенымі адбіткамі гранак тэксту і ілюстрацый. Да іх дадаюцца ўказанні па правядзенні вёрсткі.

2) Пробны экзэмпляр кнігі, часопіса і г.д., параметры якіх (фармат, аб’ём, пераплётная накрыўка, папера) адпавядаюць экзэмплярам тыражу.

3) Эскізны праект маст. афармлення выдання.

Макет горадабудаўнічага вузла «Праспект Ф.​Скарыны — вуліца Русіянава» ў Мінску.

т. 9, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Copyright [kɔpi'rait] n -s, -s пра́ва выда́ння, а́ўтарскае пра́ва

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Bbl. = Beiblatt – дадатак (да перыядычнага выдання); укладны ліст

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

reprint1 [ˈri:prɪnt] n. рэпры́нт, перадру́к; но́вае выда́нне;

It was an abridged reprint of the 1817 edition. Гэта быў скарочаны перадрук выдання 1817 года.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ВА́ТЭНБАХ ((Wattenbach) Вільгельм) (22.9.1819, Ранцаў, зямля Шлезвіг-Гольштэйн, Германія — 20.9.1897),

нямецкі гісторык. Чл. Прускай АН (з 1881). Праф. Гейдэльбергскага (з 1862) і Берлінскага (з 1872) ун-таў. З 1843 удзельнічаў у падрыхтоўцы «Помнікаў германскай гісторыі» (Monumenta Germaniae Historica) — шматсерыйнага выдання крыніц па гісторыі Германіі 500—1500 (з 1875 у складзе цэнтр. дырэкцыі, у 1886—88 кіраўнік выдання). Гал. праца — «Крыніцы па гісторыі Германіі ў сярэднія вякі да сярэдзіны 13 ст.» (1858).

т. 4, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Тыра́ж ‘розыгрыш выйгрышаў’, ‘наклад друкаванага выдання’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Праз рус. тира́ж, запазычанага з франц. tirage ‘тыраж’, з першаснага значэння ‘выцягванне жэрабя’, якое ад tirer ‘цягнуць’, што выводзяць з народнай націны (Фасмер, 4, 60; ЕСУМ, 5, 571; Арол, 4, 73).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ін-пла́на

(лац. in plano)

фармат выдання ў цэлы разгорнуты аркуш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інтэрлі́нія

(ад інтэр- + лінія)

лінія паміж радкамі кнігі або іншага выдання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

«ЖЭНЬМІ́НЬ ЖЫБА́О»

(«Народная газета»),

штодзённая газета; орган ЦК КП Кітая. Выдаецца з 1948 у Пекіне. Выконвае функцыі афіц. ўрадавага выдання.

т. 6, с. 480

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)