Спец. Вобласць на паверхні зямлі, непасрэдна размешчаная пад ці пад ачагом разбуральных сіл (землетрасення, выбуху і пад.). Эпіцэнтр землетрасення. Эпіцэнтр ядзернага выбуху.//перан.Кніжн. Месца, дзе з найбольшай сілай праяўляюцца якія‑н. з’явы, падзеі. Паэту ёсць чым захапляцца І ёсць па кім раўняць хаду, Калі ён прагне набліжацца У эпіцэнтр народных дум.Свірка.
[Ад грэч. épi — на, над, пры і лац. centrum — акружнасць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выбухо́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да выбуху (у 1 знач.). Выбуховая сіла. Выбуховыя рэчывы. □ Валяцца дрэвы, зламаныя.. выбуховымі хвалямі, падае галлё, зрэзанае асколкамі.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фуга́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да фугаса. Снарады фугаснага дзеяння.
2. Які дзейнічае сілай газаў, што ўтвараюцца пры выбуху. Фугасная бомба. Фугасны снарад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
wyrwa
ж.
1. пралом;
2. варонка (ад выбуху)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КУМУЛЯТЫЎНЫ ЭФЕ́КТ, кумуляцыя (ад лац. cumulatio збіранне),
канцэнтрацыя дзеяння выбуху ў адным пэўным напрамку. Дасягаецца стварэннем у зарадах выбуховых рэчываў канічнай, сферычнай або інш. кумулятыўнай выемкі, накіраванай у бок аб’екта паражэння.
К.э. значна павялічваецца пры пакрыцці (абліцоўцы) выемкі метал. абалонкай. Пры ініцыіраванні выбуху паток прадуктаў дэтанацыі ўтварае высокаскарасны (да 10—15 км/с) кумулятыўны струмень, у якім ціск, шчыльнасць рэчыва і энергія значна вышэйшыя, чым у звычайных зарадаў. Гэта забяспечвае накіраванасць выбуху і высокую прабіўную сілу кумулятыўнага струменя. Выкарыстоўваецца ў выбуховай справе (у дэтанатарах, прасаваных аманітах, адкрытых зарадах) і ваен. справе — у кумулятыўных боепрыпасах (артыл. снарадах, мінах, авіяц. бомбах, баявых частках ракет і інш.), прызначаных пераважна для паражэння браніраваных цэлей і абарончых збудаванняў.
1. Здрыгнуцца, задрыжаць (ад моцных удараў, выбухаў).
Лісце на дрэвах страсянулася ад выбуху.
2. Скалануцца, уздрыгнуць ад страху, узрушэння і пад.
Дзіця страсянулася ад спалоху.
3. Страпянуцца, устаючы, выпростваючыся, абтрасаючыся і пад.
Сабака страсянуўся, вылезшы з будкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
гідро́кс
[ад гідр(аген) + акс(іген)]
спосаб выбуху без полымя, заснаваны на імгненнай рэакцыі ўнутры патрона.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
здво́енасць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан здвоенага. Здвоенасць радоў. □ У гэты момант зноў разарваўся снарад, ужо трохі далей, і Сакольны ўлавіў нейкую здвоенасць у выбуху.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэтанава́ць1, ‑нуе; незак.
Узрывацца ў выніку дэтанацыі. Снарады дэтанавалі ад выбуху.
дэтанава́ць2, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; незак.
Адхіляцца ад правільнага тону ў музыцы або спевах; фальшывіць.
[Ад фр. détonner.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)