ГЕКСАГЕ́Н, цыклатрыметылентрынітрамін,
высокабрызантнае выбуховае рэчыва C3H6N6O6. Бясколерны крышт. парашок, tпл 204,5—205 °C (з раскладаннем), шчыльн. 1816 кг/м³. Водаўстойлівы. Цеплата выбуху 5440 кДж/кг, скорасць дэтанацыі каля 8,4 км/с, т-ра ўзгарання каля 230 °C. Атрымліваюць уздзеяннем на уратрапін (гексаметылентэтрамін) канцэнтраванай азотнай к-ты. Выкарыстоўваюць для начынкі боепрыпасаў як кампанент прамысл. выбуховых рэчываў (скальны аманіт, тэрмаўстойлівыя выбуховыя рэчывы).
т. 5, с. 137
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дынітранафталі́н
[ад ды- + нітра(ген) + нафталін]
арганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца ў вытворчасці некаторых фарбавальнікаў і выбуховых рэчываў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
дынітраталуо́л
(ад ды- + нітраталуол)
арганічнае злучэнне, якое выкарыстоўваецца пры вырабе выбуховых рэчываў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АЗО́ТНАЯ КІСЛАТА́,
аднаасноўная моцная кіслата, HNO3, мал. м. 63,016. Бясколерная вадкасць, tкіп 82,6 °C (з раскладаннем), шчыльн. 1,522∙103 кг/м³, з вадой утварае азеатропную сумесь (68,4% азотнай кіслаты), утварае крышталегідраты; моцны акісляльнік. Атрымліваюць каталітычным акісленнем аміяку кіслародам паветра. Выкарыстоўваюць у вытв-сці азотных і комплексных угнаенняў, выбуховых рэчываў, фарбавальнікаў, у металургіі (траўленне і растварэнне металаў) і інш. Выклікае апёкі на скуры, пара ядавітая.
т. 1, с. 171
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІЛІ́Н, амінабензол, феніламін,
найпрасцейшы араматычны амін, C6H5NH2. Бясколерная вадкасць, tкіп 184,4 °C, шчыльн. 1,02 ∙ 103 кг/м³; растваральны ў вадзе, спіртах, эфірах. Мае ўласцівасці асноў, з мінер. кіслотамі ўтварае солі. Асн. метад атрымання аніліну — аднаўленне нітрабензолу (упершыню атрыманы з індыга). Выкарыстоўваюць у вытв-сці фарбавальнікаў, фотаматэрыялаў, выбуховых рэчываў, лекаў, паскаральнікаў вулканізацыі каўчуку і інш. Ядавіты (дзейнічае на ц. н. с., выклікае дэгенерацыю эрытрацытаў крыві, гемоліз), ГДК 0,1 мг/м³.
т. 1, с. 369
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМЕТЫЗА́ЦЫЯ (ад імя егіп. мудраца Гермеса, якому прыпісвалася здольнасць шчыльна закаркоўваць пасудзіны),
забеспячэнне непранікальнасці сценак і злучэнняў апаратаў, машын, збудаванняў, ёмістасцей для вадкасцей, газаў і інш. Дасягаецца зваркай, пайкай, выкарыстаннем літых дэталей, спец. вакуумных матэрыялаў (гетэраў і інш.), герметыкаў, ушчыльняльнікаў і г.д. Пашырана ў вакуумнай тэхніцы, электра- і радыётэхніцы, ядз. фізіцы, у вытв-сці шкодных і выбуховых рэчываў, пры пабудове карпусоў падводных лодак, касм. караблёў, свідраванні нафтавых пластоў і інш.
т. 5, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМІКА́ДЗЕ (яп., літар. свяшчэнны вецер),
назва лётчыкаў ВПС і марской авіяцыі Японіі, якія станавіліся добраахвотнымі смертнікамі ў 2-ю сусв. вайну. К. кіраваў самалётам, які нёс бомбу ці зарад выбуховых рэчываў да моманту сутыкнення з варожым аб’ектам. Першы вылет К. зроблены 21.10.1944. Эфектыўнымі былі не больш за 20% іх вылетаў. Паводле звестак ЗША, яны патапілі 45 і пашкодзілі 300 баявых караблёў. У пераносным сэнсе К. — самаахвярны фанатык-смертнік.
т. 7, с. 526
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛЕУМ (ад лац. oleum vitrioli купарваснае масла),
раствор трыаксіду серы SO3 у бязводнай сернай кіслаце.
Звычайна вырабляюць О., што мае па масе 18—20% SO3 (часам — да 60%). Цяжкая масляністая вадкасць, «дыміць» у вільготным паветры. Выкарыстоўваюць у вытв-сці сернай к-ты. фарбавальнікаў, выбуховых рэчываў і інш. Вельмі агрэсіўнае рэчыва: пашкоджвае слізістыя абалонкі і дыхальныя шляхі (ГДК аэразолю ў паветры рабочай зоны 1 мг/м³), выклікае апёкі скуры.
т. 11, с. 433
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
антыгрызу́тны
(ад анты- + фр. grisouteux = выбухованебяспечны)
які мае адносіны да засцерагальных выбуховых рэчываў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВОДАНАПО́ЎНЕНЫЯ ВЫБУХО́ВЫЯ РЭ́ЧЫВЫ,
выбуховыя сумесі, якія маюць ад 5 да 20% вады і прыродныя (крухмал, дэкстрын і інш.) ці сінт. (солі карбаксіметылцэлюлозы, поліакрыламід) загушчальнікі. Вада памяншае адчувальнасць да знешніх уздзеянняў, магчымасць выпадковага разагрэву і небяспечнасць выкарыстання воданапоўненых выбуховых рэчываў, надае ім пластычнасць і цякучасць. Адрозніваюць акваніты (пластычныя) і акватолы (цякучыя). Захоўваюць і транспартуюць воданапоўненыя выбуховыя рэчывы ў поліэтыленавай упакоўцы, каб пазбегнуць высыхання. Выкарыстоўваюць як брызантныя выбуховыя рэчывы для ўзрыўных работ у прам-сці.
т. 4, с. 249
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)