анат. падоўжныя нервовыя цяжы, якія злучаюць аднайменныя нервовыя вузлы (гангліі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ба́бчыцца ’зморшчвацца; скручвацца ў вузлы; старэць; поркацца, марудзіць’ (Нас., Бяльк., Гарэц., Юрч.). Рус.ба́бчиться ’перапутвацца, збівацца (аб сцяблах)’. Параўн. чэш.babčeti зморшчвацца (пра яблыкі)’. Утварэнне ад ба́бка. Гэта — дакладная паралель утварэнням ад ба́ба: ба́бець, ба́біцца (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГЛАДКЕ́ВІЧ (Уладзімір Васілевіч) (н. 15.11.1954, г. Жодзіна Мінскай вобл.),
бел. графік і жывапісец. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1975), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1986). З 1987 выкладчык Бел.АМ (з 1997 дацэнт). Аўтар станковых графічных твораў: серыі «Хворыя воблакі» (1989), «Вяртанне Францыска Скарыны» (1990), «Стварэнне свету» (1992), «Вузлы і дрэвы» (1995) і інш. Аформіў і праілюстраваў паэму «Тарас на Парнасе» (1992), зб. «Легенды і казкі польскіх і беларускіх паэтаў» (1992), кн. «Зіма з летам сустракаецца» (1995). Сярод жывапісных твораў: «Затопленыя вёскі» і «Малітва» (усе 1994—95), трыпціх «Метамарфозы» (1996) і інш. Валодае разнастайнай сімволіка-алегарычнай выяўл. мовай, у творах — імкненне да апалітычнасці і маст. абагульнення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пачу́ркі, пачу́ркы, поцёркы Скручаныя вузлы на крутой нітцы’ (Уладз.). З польск.сілез.paczury ’адходы валакна пры першым часанні жмені льну з боку галовак’, якое з *pacz‑y параўн. маз.paczewie ’кастрыца’. Далей няясна. Лексема поцёркы — у выніку падабенства з пацеркамі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВІ́ЦЕБСКІ ЗАВО́Д ТРА́КТАРНЫХ ЗАПАСНЫ́Х ЧА́СТАК.
Створаны ў 1960 у Віцебску на базе аўтарамонтнага з-да (дзейнічаў з 1949). З 1961 філіял Мінскага трактарнага завода, з 1995 у ВА «Мінскі трактарны завод». Асн. прадукцыя (1996): запчасткі і камплектуючыя вузлы для трактароў «Беларусь», тавары шырокага ўжытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНІКУЛІ́Т (ад лац. panniculus кавалачак тканкі, акравак + ...іт),
цэлюліт, запаленне падскурнай тлушчавай клятчаткі. Бывае на месцах ін’екцый масленых раствораў і траўмаў, выклікаецца інфекц. хваробамі (напр., брушны тыф), інтаксікацыямі і інш. фактарамі. Пры П. ў падскурнай тлушчавай клятчатцы развіваюцца вузлы, адбываецца атрафія тлушчавай тканкі ў зоне вузла. Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫПТАКАКО́З,
падвостры ці хранічны глыбокі мікоз. Узбуджальнік — дражджавы паразітычны грыбок. Заражэнне адбываецца праз дыхальныя шляхі. Праяўляецца як менінгаэнцэфаліт; пашкоджваюцца лёгкія (клінічна падобны на туберкулёз), скура, слізістыя абалонкі. На скуры з’яўляюцца вузельчыкавая вугрападобная высыпка, інфільтраты, вузлы (хутка распадаюцца, з’яўляюцца язвы з ярка-чырв., інш. раз бліскучым дном). Лячэнне тэрапеўтычнае. Гл. таксама Бластамікозы.
1. Абвязацца чым‑н. — пра ўсіх, многіх. Дзяўчаты пазавязваліся хусткамі.
2.(1і2ас.мн.неўжыв.). Завязацца ў многіх месцах, усюды. Вузлы пазавязваліся.
3.(1і2ас.мн.неўжыв.). Даць завязь плода — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шмо́ргацца (аб што, па чым) несов. тере́ться (обо что);
вузлы́ на пастро́мках ~галіся па ко́нскіх бака́х — узлы́ на постро́нках тёрлись о ко́нские бока́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
БАБРУ́ЙСКІ ЗАВО́Д ТРА́КТАРНЫХ ДЭТА́ЛЯЎ І АГРЭГА́ТАЎ.
Створаны ў 1959 у г. Бабруйск на базе рамонтных майстэрняў. З 1977 у ВА«Мінскі трактарны завод», значна расшыраны. Вырабляе і пастаўляе трактарнаму з-ду вузлы і дэталі для трактароў. Асн. прадукцыя (1995): дыскі счаплення, раздатачныя каробкі, гідраўзмацняльнікі рулявога кіравання, шлангі (высокага ціску і полівінілхларыдныя) і інш.