СТАНІ́НА,

асноўная частка корпуса машыны, на якой манціруюць яе вузлы і агрэгаты. Забяспечвае дакладнасць узаемаразмяшчэння і перамяшчэння вузлоў і дэталей, успрымае намаганні, што ўзнікаюць паміж імі. Звычайна нерухома замацоўваецца на фундаменце. Бывае літая (з чыгуну), часам зварная (са сталі).

т. 15, с. 145

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)