норд, -у, М но́рдзе, м. (спец.).

Поўнач, паўночны напрамак, а таксама паўночны вецер.

Н.-вест. (паўночны захад, паўночна-заходні вецер). Н.-ост (паўночны ўсход, паўночна-ўсходні вецер).

|| прым. но́рдавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задзіма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

1. гл. задзьмуць.

2. Пра вецер, мяцеліцу: дзьмуць, пранікаючы куды-н.

Часам у вокны задзімаў вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сібе́рны, -ая, -ае (разм.)

1. Жорсткі, бязлітасны.

С. чалавек.

2. Вельмі моцны, рэзкі, люты (пра вецер, мароз і пад.).

С. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вятры́шча, -шча, м. (разм.).

Моцны, пранізлівы вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сцюдзёны, -ая, -ае.

Вельмі халодны.

С. вецер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сашчука́ць

‘спыняцца, сціхаць (пра з'явы прыроды - ападкі, вецер, спёку і пад.)’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. сашчука́е сашчука́юць
Прошлы час
м. сашчука́ў сашчука́лі
ж. сашчука́ла
н. сашчука́ла
Дзеепрыслоўе
цяп. час сашчука́ючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

падзьму́ць, -му́, -ме́ш, -ме́; -мём, -мяце́, -му́ць; -мі́; зак.

1. Пачаць дзьмуць.

Ад ракі падзьмуў халодны вецер.

2. Дзьмуць некаторы час.

Вецер падзьме і перастане.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асвяжа́льны, -ая, -ае.

Які асвяжае.

А. вецер.

А. халадок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надве́чар, прысл.

Пад самы вечар; падвечар.

Н. вецер аціх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дадо́лу, прысл.

Данізу, на зямлю.

Вецер дрэвы гне д.