ЛЫСЕ́НКА (Аляксандр Паўлавіч) (н. 13.4.1952, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1994). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1974). З 1993 вучоны сакратар аддз. жывёлагадоўлі і вет. медыцыны Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1994 заг. лабараторыі і нам. дырэктара Бел.НДІэксперым.ветэрынарыі. Навук. працы па антыгенным складзе ўзбуджальніка туберкулёзу і атыпічных мікабактэрый, выдзяленні і ачышчэнні антыгенаў мікабактэрый, сродках і метадах дыягностыкі і прафілактыкі туберкулёзу чалавека і жывёл.
Исследование сыворотки крови здоровых коров, больных туберкулезом и инфицированных атипичными микобактериями в перекрестном иммуноэлектрофорезе и иммуноферментном анализе (у сааўт.) // Ветеринарная наука — производству: Науч. тр.Бел. НИИ эксперим. ветеринарии. 1998. Вып. 33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖА́РЫКАЎ (Іван Сямёнавіч) (н. 15.9.1921, в. Хацілавічы Крычаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1976), праф. (1977). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў Маскоўскую вет. акадэмію (1951). У 1957—91 у Бел.НДІэксперым.ветэрынарыі імя Вышалескага (у 1968—88 дырэктар). Навук. працы па біял. асновах прафілактыкі паразітозаў с.-г. жывёл. Распрацаваў і ўкараніў у вытворчасць меры барацьбы з трэматадозамі жвачных жывёл, рэкамендацыі па абеззаражванні гною з выкарыстаннем радыебіял. метадаў.
Тв.:
Экономическая эффективность ветеринарных мероприятий. Мн., 1981 (у сааўт.);
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд, Мн., 1990 (у сааўт);
Лекарственные средства и биологические препараты в ветеринарии. Мн., 1993 (разам з А.Е.Антаненкам, С.С.Ліпніцкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́МЕШ (Валерый Мітрафанавіч) (н. 11.12.1938, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эпізааталогіі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994), д-рвет.н. (1987), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1966 у Бел.НДІэксперым.ветэрынарыі (у 1973—88 заг. аддзела), з 1990 заг. кафедры Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па лейкозе буйн. раг. жывёлы, паталаг. марфалогіі, эпізааталогіі, ветсанэкспертызе прадуктаў, распрацоўцы сістэмы вет. аховы буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Лейкоз крупного рогатого скота. Мн., 1978 (у сааўт.);
Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.);
Биологическая оценка качества мяса при лейкозе крупного рогатого скота (разам з П.І.Пахомавым) // Уч. зап. Витебской гос. академии ветеринарной медицины. 1995. Т. 32.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАІ́НАВА (Зінаіда Сяргееўна) (15.10.1914, с. Двурэчкі Ліпецкай вобл., Расія — 14.2.1969),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1966), праф. (1967). Скончыла Новачаркаскі зоавет. ін-т (1938). З 1956 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па страўнікава-кішачных хваробах буйн. раг. жывёлы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАВАЛЁЎ (Мікалай Андрэевіч) (н. 1.6.1937, в. Стары Дзедзін Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994; чл.-кар. 1992), д-рвет.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1959). З 1964 у Бел.НДІэксперым.ветэрынарыі імя С.М.Вышалескага (з 1988 дырэктар). З 1992 акад.-сакратар Аддз. жывёлагадоўлі і вет. медыцыны Акадэміі агр. навук Беларусі, з 1997 намеснік. Навук. працы па эпізааталогіі прыродна-ачаговых хвароб свойскай і дзікай жывёлы на Беларусі, распрацоўцы экспрэс-метадаў дыягностыкі, спосабаў прафілактыкі і лячэння інфекц. паталогіі жывёл.
Тв.:
Новые методы диагностики зоонозных инфекций. Мн., 1982 (у сааўт.);
Бешенство животных. Мн., 1990 (разам з М.Р.Таршысам, П.П.Кузняцовым);
Справочник по болезням сельскохозяйственных животных. 2 изд. Мн., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБАРЭ́ВІЧ (Якаў Рыгоравіч) (3.12.1905, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 1971),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1952), праф. (1953). Скончыў Ленінградскі вет.ін-т (1932). З 1959 у Віцебскім вет. ін-це. Навук. працы па ветэрынарнай гінекалогіі, акушэрстве і штучным асемяненні.
Тв.:
Акушерство, гинекология и искусственное осеменение сельскохозяйственных животных. Л., 1967 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУСАКО́Ў (Валянцін Кузьміч) (н. 3.2.1933, в. Ужляціна Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рбіял.н. (1975), праф. (1977). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1959). З 1961 у Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па вывучэнні сакраторна-ферментатыўнай дзейнасці стрававальнага тракту ў розных відаў с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙМАКО́Ў (Пётр Васілевіч) (17.1.1894, с. Коржаўка Карсунскага р-на Ульянаўскай вобл., Расія — 1973),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рвет.н. (1956), праф. (1958). Скончыў Казанскі вет.ін-т (1926). У 1955—61 заг. кафедры Віцебскага вет. ін-та. Навук. працы па этыялогіі, патагенезе, тэрапіі і прафілактыцы хвароб с.-г. жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІША́НІН (Юрый Фёдаравіч) (н. 27.6. 1942, с. Лябяжае Кемераўскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне ветэрынарыі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў Омскі вет.ін-т (1968). У 1977—93 у Гродзенскім с.-г. ін-це. Навук. працы па абмене рэчываў і павышэнні прадуктыўнасці жывёл, уплыве мікраэлементаў на вугляводна-ліпідны абмен, прафілактыцы хвароб жывёл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭЗАДАРА́ЦЫЯ,
пазбаўленне ад непрыемнага паху цела чалавека, памяшканняў і хім. рэчываў з дапамогай спец. саставаў (дэзадарантаў). Дасягаецца вентыляцыяй памяшканняў, выкарыстаннем дэзадарантаў (у ветэрынарыі — торф, драўняны вугаль, марганцавакіслы калій, фармалін, хлорная вапна, азон і інш), своечасовай фіз. і хім. апрацоўкай адходаў і нечыстот. Да дэзадарантаў цела часта дабаўляюць касметычныя сродкі — ласьёны, крэмы, пасты і інш. Д. папярэднічае гігіенічная апрацоўка.