калыха́цца, -лышу́ся, -лы́шашся, -лы́шацца; -лышы́ся; незак.

Мерна рухацца зверху ўніз ці з боку ў бок; гайдацца, хістацца.

К. на ветры.

К. на вадзе.

К. на арэлях.

|| аднакр. калыхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

БАКШТА́Г (галанд. bakstag),

1) курс паруснага судна пры спадарожна-бакавым ветры, калі вугал паміж падоўжнай воссю судна і лініяй напрамку ветру большы за 90° і меншы за 180°.

2) Снасць, трос для мацавання суднавых мачтаў, дымавых трубаў і інш.

т. 2, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРА́НДЭР (ням. Brander),

судна, нагружанае гаручымі і выбуховымі рэчывамі, якое падпальвалі і пускалі па ветры ці цячэнні на варожыя караблі. У 19 — сярэдзіне 20 ст. брандэрам называлі старыя судны, якія затапляліся на ўваходзе ў гавань праціўніка з мэтай загароды.

т. 3, с. 242

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

абвя́ліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., што.

Падсушыць на сонцы або на ветры якія-н. харчовыя прадукты (мяса, рыбу і пад.) з мэтай іх захавання.

А. рыбу.

|| незак. абвя́льваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. абвя́льванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ветраць ’прасушвацца, праветрывацца, знаходзіцца на ветры’ (КТС), вятрэ́ець (безасаб.) ’знаходзіцца, сушыцца на ветры’ (Нас.), рус. кастр. ве́трять ’сохнуць на ветры’; ’засыхаць, чарствець (аб хлебе)’; ’віцца на ветры’, чэш. větrati распадацца, выветрывацца (аб скале)’. Непераходны дзеяслоў стану, утвораны ад назоўніка větrь (гл. вецер) і суфікса ‑a‑ti, які пасля быў выцеснены прадуктыўным суф. ‑i‑ti (< ‑ě‑tі), гл. ветрыць1. Да яго семантычна блізка стаіць бел. пятрэ́ць ’сохнуць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«ГО́ЛАС МО́РА»,

інфрагукавыя хвалі, якія ўзнікаюць над паверхняй мора пры моцным ветры, у выніку віхраўтварэння за грабянямі хваль. «Голас мора» можа быць прадказаннем шторму таму, што інфрагукавыя хвалі распаўсюджваюцца на вял. адлегласці з-за малога паглынання, іх скорасць значна перавышае скорасць перамяшчэння вобласці шторму.

т. 5, с. 323

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пераве́трыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Прасушыць на ветры; праветрыць. Пераветрыць збожжа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

трапа́цца, траплю́ся, трэ́плешся, трэ́плецца; трапі́ся; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Развявацца, гайдацца ад ветру.

Валасы трэплюцца на ветры.

2. Гаварыць лухту, бязглуздзіцу або гаварыць несупынна (разм.).

|| зак. патрапа́цца, -раплю́ся, -рэ́плешся, -рэ́плецца; -рапі́ся (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вя́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак., што.

Падсушваць на сонцы, ветры (мяса, рыбу і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

засвідрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

1. Пачаць свідраваць.

2. перан. Пачаць дзьмуць (аб пранізлівым ветры).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)