Перамагчы ў спрэчках. У Яся была на дзіва добрая памяць, — столькі розных вестак і фактаў ён помніў, і гаварыў ён з такім натхненнем, што ніхто не мог пераспрачаць яго.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Vermísstesubm, f -n, -n прапа́ўшы, -шая без ве́стак
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
НО́БІЛЕ ((Nobile) Умберта) (21.1.1885, Лаура, Італія — 30.7.1978),
італьянскі палярнік, канструктар дырыжабляў, генерал. У 1926 удзельнічаў у экспедыцыі Р.Амундсена як камандзір дырыжабля «Нарвегія» ўласнай канструкцыі. У 1928 узначаліў італьян. экспедыцыю на Паўн. полюс на дырыжаблі «Італія», які пацярпеў катастрофу каля Шпіцбергена (група ўдзельнікаў экспедыцыі выратавана сав. ледаколам «Красін», другая група прапала без вестак). У 1932—36 працаваў у СССР, потым у ЗША, у 1945 вярнуўся ў Італію.
Літ.:
Самойлович Р.Л. На спасение экспедиции Нобиле. 4 изд. Л., 1967.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛАМО́НІКАЎ (Іван Міхайлавіч) (20.2.1918, в. Калінавая Магілёўскага р-на — 24.10.1944),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў артыл. вучылішча і курсы камандзіраў дывізіёнаў пры Ваен. акадэміі імя Дзяржынскага (1942). У Чырв. Арміі з 1938. У сав.-фінл. вайну 1939—40 радавы С. вызначыўся ў баі на Карэльскім перашыйку ў ноч на 22.12.1939 у час атакі пазіцыі ворага. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941, камандзір зенітна-артыл. палка. Прапаў без вестак у баі на тэр. Венгрыі.
палярны лётчык, Герой Сав. Саюза (1934). Нарадзіўся ў сям’і выхадцаў з Гродзенскай губ. Скончыў ваен. школу марскіх лётчыкаў у Севастопалі (1925). У Чырв. Арміі з 1918, удзельнік грамадз. вайны. За ўдзел у выратаванні людзей з парахода «Чэлюскін», які затануў у Чукоцкім м. (крас. 1934), стаў адным з першых Герояў Сав. Саюза. Упершыню ажыццявіў пералёт з Севастопаля на Чукотку (1933) і беспасадачны пералёт з ЗША (г. Лос-Анджэлес) у Маскву (1936). Прапаў без вестак у час беспасадачнага пералёту Масква—Паўн. полюс—Нью-Йорк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
headline
[ˈhedlaɪn]
n.
1) ты́тул, загало́вак -ўку m. у газэ́це
2) pl. каро́ткі зьмест апо́шніх ве́стак(у ра́дыё)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛАПЕРУ́З (La Pérouse) Жан Франсуа дэ Гало
(Galaup; 22.8.1741, г. Альбі, Францыя — 1788),
французскі мараплавец. На ваенным флоце з 1756. У 1785—88 узначальваў кругасветнае падарожжа на фрэгатах «Астралябія» і «Бусоль». Экспедыцыя ўдакладніла контуры часткі ўзбярэжжа Паўн. Амерыкі, Усх. Азіі, адкрыла праліў паміж а-вамі Сахалін і Хакайда (гл.Лаперуза праліў), а-вы Манерон, Савайі. З Сіднея экспедыцыя накіравалася на Пн і прапала без вестак. У 1826 англ. капітан П.Дзілан і ў 1828 франц. мараплавец Ж.Дзюмон-Дзюрвіль знайшлі на в-ве Ванікора (з трупы Санта-Крус) і рыфах каля яго некаторыя рэчы экспедыцыі, а ў 1964 франц. экспедыцыя Брасара — рэшткі затанулага фрэгата.