Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
праваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
Ваяваць некаторы час. Два гады ўжо праваяваў .. [Візэнер].. Але ніколі яшчэ смерць не была так блізка ад яго.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
га́зі
(ар. gazi, ад gaza = ваяваць)
1) удзельнік газавату;
2) ганаровы тытул военачальнікаў у многіх мусульманскіх краінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Малю́ка ’аловак’ (Сцяшк.). Утварэнне ад малява́ць з суфіксам ‑ка, як ваяваць > вая́ка. Не выключана, што паходзіць з малёўка (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
неарганізава́насць, ‑і, ж.
Уласцівасць і стан неарганізаванага. З першых жа дзён Максіму прыйшлося ваяваць з сялянскаю кансерватыўнасцю, з неарганізаванасцю.Колас.Неарганізаванасць — вораг любой справе.Сергіевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даваява́ць, ‑ваюю, ‑ваюеш, ‑ваюе; зак.
Разм. Скончыць ваяваць; прабыць на вайне да канца. Ты мяне аб адным прасіў: — Застанешся, таварыш жывы, За мяне даваюй, дажыві.Прануза.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ва́льчыць ’змагацца, біцца, ваяваць’ (КЭС). З польск.walczyć (Жураўскі, SOr, 1961, 40; Булыка, Запазыч., 55; Кюнэ, Poln., 113). Гл. валка1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
бала́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм. Весці гутарку, размаўляць. [Тарас:] — Балакаў я тут нядаўна з людзьмі.. Нялёгка нам прыйдзецца, але... Калі трэба, дык будзем ваяваць, хто як можа.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АЛІ́ (Ali) Махамед [сапр.Клей (Clay) Касіус; н. 17.1.1942, г. Луісвіл, штат Кентукі, ЗША], амерыканскі спартсмен (бокс). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1960, Рым) у паўцяжкай вазе. На прафес. рынгу з 1961. Абсалютны чэмпіён свету сярод прафесіяналаў у цяжкай вазе (1964); 9 разоў адстойваў гэта званне. За адмову ваяваць у В’етнаме ў 1968 пазбаўлены чэмпіёнскага тытула. У 1974 і 1978 вяртаў званне абс. чэмпіёна свету. Удзельнік руху за грамадзянскія правы неграў.