лябёдка з гарыз.валам для пад’ёму якара, падцягвання судна з дапамогай тросаў да прычала (пірса, сценкі) пры яго швартоўцы. Бываюць ручныя, паравыя, эл. і гідраўлічныя. На вял.ваен. караблях замест брашпіля ўстанаўліваецца шпіль — механізм лябёдачнага тыпу з верт.валам і пераважна эл. прыводам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэду́т
(фр. redoute)
даўнейшае палявое земляное ўмацаванне, акружанае валам і ровам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ІНДУ́РА,
гарадзішча 11—13 ст. тыпу феад.-ўладальніцкіх замкаў каля в. Індура Гродзенскага р-на. Мае 2 пляцоўкі: унураная ўмацавана валам і ровам, знешняя — валам, захаваліся рэшткі і трэцяга вала. Пры даследаванні знойдзены разнастайныя прылады працы, фрагменты багата аздобленай керамікі, упрыгожанні, наканечнікі стрэл і арбалетаў, шпоры і інш., шмат касцей свойскіх і дзікіх жывёл, зярняты збожжавых культур. Выяўлены рэчы, блізкія да знаходак з раскопак Гродзенскага Старога замка.
Перако́п ’роў з валам упоперак чаго-небудзь’ (Растарг.), піряко́п ’роў, канава’ (Бяльк.); рус.перекоп ’глыбокая канава з валам’, польск.przekop, przekopa, przykop(a) ’роў, канал; абарончы роў’, н.-луж.pśekop ’траншэя; роў’, в.-луж.překop ’тс’, чэш.příkop ’роў, канава, кювет’; славац.prekop ’тс’, славен.prekòp ’канал; роў’, серб.-харв.пре́коп ’папярочны роў, канава’ — больш позняе аддзеяслоўнае ўтварэнне з прасл.*per‑kopati ’перакапаць’, якое набыло розныя канкрэтныя значэнні ў паасобных мовах. Параўн. перэкопа́ць ’перакапаць, перарэзаць канавай’ (ТС). У балг. (изкоп) і макед. (ископ) — з іншай прэфіксацыяй.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
перака́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які перакочваецца, перамяшчаецца цераз што‑н. Перакатныя пяскі. Перакатны снег. □ Перакатным валам б’е стыхія. Круціць валуны і пер’е траў.Пысін.
2. Які распаўсюджваецца, разносіцца перакатамі; раскацісты. Перакатны гул. Перакатны гром.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вал, ‑а; мн. валы, ‑оў; м.
1. Доўгі, высокі земляны насып. Замест агароджы вакол могілак былі калісь выведзены акопы з даволі высокім валам.Колас.[Шорнер:] — Не ў страх такім салдатам ні крэпасці валы, ні сцены казематаў.Бачыла.// Доўгая і высокая града чаго‑н. Па-над парканам пышным валам Стаяў вішняк густы, прыўдалы.Колас.Нізкія валы хмар.. праплывалі над лесам.Асіпенка.
2. Высокая хваля. І, як заўсёды, безупынна праз возера каціўся вал.Дубоўка.Сыходзяцца тут, на стыку двух мацерыкоў — Азіі і Амерыкі, — стрэчныя вятры і разганяюць цяжкія валы свінцовых хваль.Б. Стральцоў.
3. Суцэльная лінія ваенных умацаванняў. Хвалёныя непрыступныя валы нямецкай абароны пратараньваліся з ходу магутнымі танкавымі злучэннямі.Васілевіч.// Самкнуты, шчыльны строй людзей. Рад за радам чоткім крокам Вал праходзіць малайцоў.Колас.
4. Цыліндр, які перадае рух тым ці іншым часткам механізма. Вал млына. Вал турбіны. Грабны вал.
•••
Агнявы вал — паласа артылерыйская абстрэлу, якая перамяшчаецца наперадзе атакуючага войска.
Валам валіцьгл. валіць.
Дзевяты вал — а) самая моцная і небяспечная хваля ў часе марской буры (ад міфалагічнага ўяўлення ліку дзевяць як свяшчэннага); б) сімвал грознай небяспекі або найбольшага ўздыму чаго‑н.
Стаць валамгл. стаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
obwarować
зак.
1. умацаваць; абнесці валам;
2. гарантаваць; забяспечыць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
КРЫЎЛЯ́НСКІ ЗА́МАК Існаваў у 17 — пач. 18 ст. каля в. Крыўляны
(Жабінкаўскі р-н Брэсцкай вобл.). Пабудаваны ў забалочанай мясцовасці. Належаў князям Чартарыйскім. Меў блізкі да прамавугольніка план (пл. каля 11 га),
быў умацаваны земляным валам (шыр. 7—8, выш. каля 4 м), бастыёнамі, ровам (шыр. 13—15, глыб. да 4 м). З паўн.-зах. боку быў абведзены дадатковым вадзяным ровам. Уезд у замак размяшчаўся з ПдУ. У паўн.-зах. частцы на ўзвышэнні стаяла драўляная вежа, каля якой была сажалка, абнесеная высокім земляным валам і злучаная з рэчкай. У комплекс уваходзілі таксама драўляны палац, жылыя і гасп. пабудовы. Не збярогся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыўда́лы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Надта ўдалы, надзвычай добры; цудоўны. Па-над парканам пышным валам Стаяў вішняк густы, прыўдалы.Колас.Ну, а цяпер справа вырашана, кар’ер адчынім прыўдалы, хопіць баласту на ўсе адгаліненні з гакам!Шынклер.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)