СТРАВІ́НСКІ Густаў (псеўд.Млотак; 1837, Ваўкавыскі пав. — 1905),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі. Былы вайсковец. Вясной 1863 сфарміраваў і ўзначаліў Ваўкавыскі паўстанцкі атрад, 14.5.1863 удзельнічаў у баі супраць урадавых войск у Міхалінскіх лясах (паблізу г. Бяроза Брэсцкай вобл.). 3.6.1863 разам з Гродзенскім атрадам А.Лянкевіча ўдзельнічаў у Мілавідскай бітве 1863. Некаторы час пры атрадзе С. знаходзіўся гал. штаб Гродзенскага ваяв. на чале з А.Духінскім і В.Урублеўскім. У жн. 1863 прызначаны Урублеўскім ваен. начальнікам Ваўкавыскага пав. Увосень 1863 распусціў свой атрад і выехаў за мяжу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
serviceman
[ˈsɜ:rvəsmən]
n., pl. -men
1) вайско́вец -ўца m.
2) мэха́нік, рамо́нтнік -а m.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
КВІ́СЛІНГ (Quisling) Відкун (18.7.1887, г. Фюрэсдаль, Нарвегія — 24.10.1945),
нарвежскі ваен., паліт. і дзярж. дзеяч, дыпламат, лідэр нарв. фашыстаў. Прафес.вайсковец. У крас.—снеж. 1918 ваен. аташэ ў Петраградзе, у 1920—21 — у Хельсінкі. У 1922—26 удзельнік акцый Ф.Нансена па аказанні гуманіт. дапамогі СССР, у 1927—29 член нарв. дэлегацыі ў Маскве. У 1931—33 ваен. міністр Нарвегіі. З 1931 у фаш. руху, у 1933 заснаваў нарв.фаш. партыю «Нац. аб’яднанне». У 1939 выступаў за прэвентыўную акупацыю краіны герм. войскамі. Пасля акупацыі Нарвегіі з крас. 1940 да вер. 1941 старшыня нарв.адм. савета, у 1942—45 прэм’ер-міністр нарв. калабарацыянісцкага ўрада; жорстка праследаваў апазіцыю. Пасля капітуляцыі герм. войск у Нарвегіі (7.5.1945) арыштаваны 9.5.1945. Пакараны смерцю паводле прыгавору нарв. суда. Імя К. стала сінонімам дзярж. здраднікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фура́жка, ‑і, ДМ ‑жцы; Рмн. ‑жак; ж.
Галаўны ўбор з аколышам і казырком; форменная шапка. На салдатах не было пагон, на фуражках былі намаляваны пяцікутныя зоркі.Самуйлёнак.Ад Янукевіча выйшаў малады вайсковец у светла-сіняй фуражцы з малінавым аколышам.Хадкевіч.
[Польск. furażerka.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛЯВО́НЦЬЕЎ Мікалай Сцяпанавіч (30.5.1862, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. —4.7.1910),
вайсковец, падарожнік, дыпламат. Граф Абісінскай імперыі (1896). Вучыўся ў Мікалаеўскім ваен. вучылішчы ў Пецярбургу, служыў у Гродзенскім гусарскім палку (да 1892). У 1894—95 арганізаваў на свае сродкі (дзеля чаго прадаў свае маёнткі) разам з падарожнікам А.В.Елісеевымрас.геагр. экспедыцыю ў Эфіопію (Абісінію). Наладзіў сяброўскія адносіны з імператарам Менелікам ІІ, садзейнічаў пасылцы ў ліп. 1895 эфіопскай місіі ў Пецярбург і ўсталяванню дыпламат. адносін паміж Расіяй і Эфіопіяй. Быў ініцыятарам адпраўкі ў Эфіопію летам 1895 вял. партыі рас. зброі. У час італа-эфіопскай вайны 1895—96ваен. саветнік Менеліка II. У 1897—99 ген.-губернатар Экватарыяльнай вобл. Эфіопіі, пасля чаго вярнуўся ў Расію. Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. Апошнія гады жыў у Парыжы.
Літ.:
Бобрович В. Граф Абиссинской империи // Полит. собеседник. 1991. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч (16.2.1895, в. Пяршаі Валожынскага р-на Мінскай вобл. — май 1968),
вайсковец, дзеяч бел. эміграцыі. Муж Н.А.Арсенневай. Скончыў Віленскае пях. вучылішча (1916). Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1919—21 чл.Беларускай вайсковай камісіі. З 1922 у польск. арміі, удзельнік абарончых баёў на Заходнім фронце ў вер. 1939, камандзір батальёна. 22.9.1939 інтэрніраваны ў СССР. У час акупацыі Беларусі супрацоўнічаў з ням.-фаш. ўладамі: са снеж. 1941 нач. падафіцэрскай бел. школы паліцыі ў Мінску, з ліп.—жн. 1942 кіраўнік курсаў перападрыхтоўкі афіцэраў, гал.вайск. рэферэнт у Беларускім корпусе самааховы, са снеж. 1943 чл.Беларускай цэнтральнай рады, з сак. 1944 шэф гал. камандавання Беларускай краёвай абароны. Удзельнічаў у выданні час.«Беларус на варце». З 1944 у Германіі, потым ЗША. Заснаваў Аб’яднанне бел. ветэранаў (1947, Германія). У 1947—54 узначальваў Беларуска-амерыканскае задзіночанне. Аўтар артыкулаў па пытаннях ваен. гісторыі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэ́йнджэр
(англ. ranger)
вайсковец у падраздзяленнях арміі ЗША, прызначаных дла разведвальна-дыверсійных дзеянняў у тыле праціўніка.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
Пра́паршчык ’вайсковец на службе звыш устаноўленага тэрміну ў царскай арміі, самы малодшы афіцэрскі чын’ (ТСБМ). З рус.пра́порщик ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 74), якое ўтворана ад пра́пор ’сцяг’ і калькуе ням.Fähnrich ’прапаршчык’, г. зн. той, хто носіць сцяг’ < Fähne ’сцяг’. Аб рус. слове гл. Фасмер, 3, 354.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
soldier
[ˈsoʊldʒər]1.
n.
1) жаўне́р, салда́т -а m.
2) вайскаві́к -а́, вайско́вец -ўца m.
2.
v.i.
служы́ць у во́йску
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЯКУБЕ́ЦКІ Андрэй Паўлавіч (1892, в. Сухмяні Гродзенскай вобл. — пасля 1944),
бел. грамадска-паліт. дзеяч, вайсковец. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю (1912), настаўнічаў. Скончыў Аляксандраўскае ваен. вучылішча. Удзельнік 1-й сусв. вайны, у лют. 1918 дэмабілізаваны ў чыне капітана. У ліст. 1918 увайшоў у Бел. партыю сацыялістаў-рэвалюцыянераў, адзін з ініцыятараў склікання Гродзенскага бел.сял. з’езда 1918, старшыня створанай з’ездам Гродзенскай павятовай рады. У ліп. 1919 абраны ў Цэнтральную беларускую раду Віленшчыны і Гродзеншчыны, кааптаваны ў Беларускую вайсковую камісію (БВК) і прызначаны нам. старшыні камісіі. Восенню 1920 у Лодзі аднавіў дзейнасць БВК і стаў яе старшынёй, у кастр. ў Гродне займаўся вярбоўкай жыхароў у склад бел.вайск. фарміраванняў. У ліст. 1920 з групай бел. афіцэраў выехаў у мяст. Семежава Слуцкага пав. для падтрымкі Слуцкага паўстання 1920. Найвышэйшай радай БНР прызначаны «галоўнакамандуючым узброенымі сіламі Рэспублікі». Пасля ліквідацыі паўстання — у Вільні. У лют. 1922 у ліку 33 бел. і літ.нац. дзеячаў высланы польскімі ўладамі з Вільні ў Літ. Рэспубліку. З мая 1922 у Латвіі, выкладаў у Дзвінскай бел. гімназіі, удзельнічаў у працы мясц.бел. грамадскіх арг-цый, супрацоўнічаў з бел. музеем імя І.Луцкевіча ў Вільні. Быў абвінавачаны ў антыўрадавых дзеяннях у час суд. працэсаў над бел.нац. актывамі ў Латвіі, апраўданы судом. У час 2-й сусв. вайны кіраваў Дзвінскім аддзяленнем Бел.нац. аб’яднання ў Латвіі. Пасля 1944 лёс невядомы.