Вазю́р1 ’возчык, вазнік’ (КЭС). Параўн. вазак. Гл. вазюр2.

Вазю́р2 ’хлопчык, які любіць многа катацца на санках ці каньках’ (З нар. сл.). Да вазіць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

fornal

м.

1. парабак-конюх;

2. фурман; вазак

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Fiker

m -s, -

1) рамі́зніцкая карэ́та, фіцкр

2) рамі́знік, во́зчык, ваза́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Fhrmann

m -(e)s, -männer і -leute ваза́к, вазні́ца, фу́рман, рамі́знік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Сяда́к ’той, хто едзе, наняўшы вазака’ (Нас.), ’пасажыр’ (Ласт., Некр. і Байк., Мат. Гом., Сцяшк. Сл.; парыц., Янк. Мат.), таксама сядо́к ’тс’, ’коннік, вершнік’ (ТСБМ, Некр. і Байк.). Утворана ад сядаць (у павозку, сані і інш.), у пары з ваза́к ’фурман’ (гл.), форма з суф. ‑ок, магчыма, пад уплывам рус. седо́к ’тс’ або яздок, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

возчык, вазак, падводчык, ездавы, фурман, рамізнік, кучар, вазніца; вознік, фурманшчык (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

Плакса1 ’плаксівае дзіцё’ (б.-каш., Мат. Гом.), ’той, хто часта плача без уважлівай прычыны’, ’які любіць скардзіцца, наракаць’ (ТСБМ), пла́ксы ’крыксы, крык з плачам дзіцяці’ (Нас.). Адсутнічае ў Слоўніку І. Насовіча (ёсць плаксун(ок), плаксу́ння), а таксама ў Б. Грынчэнкі (ёсць у сучаснай укр. мове: плаксій, плаксія, плаксу́н, плаксійка, плаксу́ха і пла́кса). У польск. мове — з XV ст. płaksa ’плакальніца на пахаванні’, якое Банькоўскі (2, 616) адносіць да запазычанняў з усх.-слав. моў. Неабавязкова, бо ў польск. мове ёсць beksa (< bekać, beczeć ’раўсці, плакаць’ — літ. beksė́ti ’рыпаць’) з тым жа суфіксам ‑с‑а. Найбольш лексема прадстаўлена ў рус. мове, параўн. пла́кса, плаксуха ’плаксівы чалавек’; пла́ксавазак, які вязе ў царкву ўхутаную нявесту’; пла́кса/пла́ксы ’абрад: увесь час плачу, жалобных песень, што аплакваюць нявесту — ад змовін да зборнай суботы’, пла́ксы/крыксы ’начны, хваравіты крык дзіцяці’. Суф. ‑с‑а — уплыў балт. моў: у літ. мове яму адпавядае ‑sa, ‑sas, які ўтварае назоўнікі ад дзеясловаў: baĩsa ’страх’, švaisa/sviesà ’святло’, tamsà ’цемра’, papsà ’хто чмокае губамі’, а таксама kùksas ’бязрогі, галамоўзы’. Сюды ж плаксі́вы ’які часта плача; любіць наракаць, скардзіцца’; ’які падобны да плачу (пра голас)’ (ТСБМ).

Пла́кса2 ’плакун-трава, чальчак, Lythrum salicaria L.’ (б.-каш., жытк., Мат. Гом.), ’ажына валасістая, Luzula pilosa (L.) Willd.’ (гродз., Кіс.). Да пла́каць (гл.). Параўн. таксама плакун-трава, слёзны ’чальчак’ (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)