Ва́жкае ’печань у кабана’ (КСТ). Ад важкі 1. Значэнне звязана, відаць, з антонімам лёгкае, лёгкія. Гл. яшчэ вагкуша.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

аргуме́нт, ‑а, М ‑нце, м.

1. Лагічны довад, які служыць асновай для доказу чаго‑н. Важкі аргумент. Недарэчны, неабходны, пераканаўчы, трапны аргумент. Шукаць аргументы.

2. Спец. Незалежная пераменная велічыня.

[Лац. argumentum.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Вагку́ша ’печань’ (КСТ). Магчыма, да ваг‑ ’важкі’; параўн. ва́жкае ’печань у кабана’ (гл.). У семантычным плане параўн. лёгкія. Адносна суфіксацыі гл. SP, 1, 79.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

weighty [ˈweɪti] adj.

1. ця́жкі;

weighty steps ця́жкія кро́кі

2. ва́жны, ва́жкі;

weighty matters ва́жныя спра́вы;

weighty opinions аўтарытэ́тныя по́гляды

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

heavyweight

[ˈhevɪweɪt]

n.

1) важкі́, цяжкі́

2) Sport цяжкавагаві́к -а́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

спрасава́цца, ‑суецца; зак.

Шчыльна злучыцца, сціснуцца ў выніку прасавання. // Зляжацца, ушчыльніцца пад цяжарам, ціскам. Сціснутая страшэнным цяжарам зямных пластоў, соль, і калійная і спажыўная, — спрасавалася, сплавілася ў суцэльны, без адзінай трэшчынкі, важкі і цвёрды камень. Чаркасаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

éindrucksvoll a выра́зны, зна́чны;

~e Ántwort ва́жкі адка́з

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

schwérwiegend a ва́жкі, сур’ёзны;

~es Bedénken сур’ёзныя апасе́нні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вагаві́ты, ‑ая, ‑ае.

Разм. Даволі значны па сваёй вазе; важкі. Вагавіты колас. // перан. Значны. Усе пакручваюць галовамі .., калі пачынаецца гаворка пра некаторых навічкоў-будаўнікоў, якія сваю, пакуль што яшчэ не надта вагавітую, палучку растрачваюць за некалькі дзён. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЗАХО́ДНЕ СІ́БІРСКАЯ НАФТАГАЗАНО́СНАЯ ПРАВІ́НЦЫЯ,

на тэр. Цюменскай, Томскай, Новасібірскай, Омскай абласцей Расіі. Пл. 2,2 млн. км². Пошукі нафты і газу з 1948, шырокае асваенне басейна з 1950-х г. Адкрыта больш за 300 радовішчаў нафты і газу. Нафтаносныя і газаносныя паклады юры і мелу, на Пд — бас. палеазою. Больш за 40 прадуктыўных гарызонтаў на глыб. ад 0,7 да 4 км. Гал. радовішчы: нафтавыя — Саматлорскае, Усць-Балыкскае, Праўдзінскае, Мамантаўскае, Зах.-Сургуцкае, Фёдараўскае, Савецкае; газавыя — Урэнгойскае, Мядзведжае, Губкінскае, Запалярнае, Камсамольскае, Ямбургскае, Ямсавейскае. У асваенні З.н.п. і стварэнні яе інфраструктуры (пасёлкі і інш.) важкі ўклад нафтавікоў і будаўнікоў Беларусі.

т. 7, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)