Біць. Рус.бить, укр.би́ти, ст.-рус., ст.-слав.бити, польск.bić, чэш.bíti, балг.би́я, серб.-харв.би̏ти і г. д. Прасл.biti bii̯ǫ. Корань дыфтангічны *bhei̯‑. Параўн. грэч.φιτρός ’ствол дрэва, кол, калода’, ст.-в.-ням.bīhal ’сякера’ (ням.Beil), ірл.benim (*bnināmi) рэжу, б’ю і г. д.’ Бернекер, 117; Траўтман, 33; Фасмер, 1, 169; Слаўскі, 1, 31. Махэк₂ (54–55) рэканструюе biti bьjǫ. Ад слав.biti ўтворана шмат розных вытворных: bi‑dlo (параўн. бел.бі́ла ’спінка ложка; язык у звоне і г. д.’, бі́ліцы ’набіліцы’), bi‑čь ’біч’, bi‑tva ’бітва’; асабліва многа форм ад *bi‑t‑ (біта́; бітка ’падбітае яйцо; снапы, раскладзеныя на таку для малацьбы; ахапак сухога лёну; вялікая суконная хустка’ < ’бітая хустка’; біту́к ’коўдра, палавік’; біту́н ’задзірысты чалавек’ і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
би́тый
1.в разн. знач. бі́ты;
2.(убитый на мясо) рэ́заны, бі́ты, ко́латы; см.бить;
◊
би́тый час цэ́лая (до́брая) гадзі́на;
за одного́ би́того двух неби́тых даю́тпосл. за аднаго́ бі́тага двух нябі́тых даю́ць;
ка́рта би́та ка́рта бі́та.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
бі́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад біць (у 1–3, 10 і 16 знач.).
2.узнач.прым. Зарэзаны, забіты; настраляны (пра дзічыну). Завёзшы свініну.., [Вадап’ян] варочаецца назад, пакінуўшы.. [на рынку] жонку, а па дарозе прыхваціць пару бітых ці жывых япрукоў, парадкуе іх, калі яны ўжо старгаваны і куплены бітымі.Колас.
3.узнач.прым. Разбіты на кавалкі; расколаты, раструшчаны. Бітае шкло звонка храбусціць пад нагамі.Лынькоў.На месцы бацькавага дома, зарослы травой і адуванчыкамі, узнімаўся курган з бітай цэглы.Карпюк.
4.узнач.прым. Валены. У мяне на нагах таксама някепскі абутак — бітыя валёнкі.Місько.
•••
Бітая гадзінагл. гадзіна.
Бітая дарогагл. дарога.
Карта (стаўка) бітагл. карта.
Козыр бітыгл. козыр.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
club
[klʌb]1.
n.
1) дубі́на f.
2) Sport клю́шка f., бі́та, лапта́f.
3) клюб -у m.
4) трэ́фа f. (ка́рта)
2.
v.t.
1) бі́ць дубі́наю; бі́ць прыкла́дам вінто́ўкі
The demonstrator was clubbed — Дэманстра́нт быў зьбі́ты
2) склада́цца, зрабі́ць скла́дчыну
People clubbed together to pay the fine — Лю́дзі скі́нуліся, каб заплаці́ць штраф
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
game1[geɪm]n.
1. гульня́;
a game of hide-andseek гульня́ ў хо́ванкі;
Let’s play a game of cards. Давайце згуляем у карты;
the Olуmpic Games Алімпі́йскія гу́льні
2. па́ртыя; гейм
3.infml спра́ва;
I’m new to this game. Я навічок у гэтай справе.
4.infml наме́р; хі́трыкі;
What is his game? Які ў яго намер?/сакрэтны план?
5. дзічы́на
♦
the game is upBrE, infml гульня́ ско́нчана, ва́ша ка́рта бі́та
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
за аднаго́ ~тага двух нябі́тых даю́ць — посл. за одного́ би́того двух неби́тых даю́т;
~таму не спі́цца — погов. би́тому не спи́тся
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ка́рта, ‑ы, ДМ карце; Рмн. карт; ж.
1. Зменшаны чарцёж зямной паверхні або яе часткі з пераважным улікам тых або іншых спецыяльных прымет. Геаграфічная карта. Тапаграфічная карта. Лінгвістычная карта.// Чарцёж зорнага неба або паверхні планеты. Астранамічная карта. Карта Месяца.
2. Адзін з цвёрдых папяровых лісткоў, якія складаюць набор (калоду) для гульні і адрозніваюцца паміж сабой па намаляваных на іх умоўных фігурах або ачках чатырох масцей. Калода карт. Тасаваць карты. Казырная карта.//мн. (ка́рты, карт). Гульня пры дапамозе такіх лісткоў. Гуляць у карты. □ Вечарамі зімой збіраліся малінаўцы да каго-небудзь на вячоркі, бесперапынна курылі і рэзаліся ў карты — у воза або ў дурня.Чарнышэвіч.
3. Ліст паперы, бланк, які трэба запоўніць спецыяльнымі звесткамі. Санаторная карта. Тэхналагічная карта.
•••
Контурная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены абрысы вадаёмаў і сушы без назвы іх.
Нямая карта — вучэбная геаграфічная карта без абазначэння назваў.
Сінаптычная карта — геаграфічная карта, на якую нанесены звесткі аб надвор’і, атрыманыя адначасова ў розных месцах (служыць для прадказання надвор’я).
Зблытаць картыгл. зблытаць.
(І) карты ў рукікаму — пра таго, хто мае ўсе магчымасці, умовы для чаго‑н.
Карта (стаўка) біта — пра чый‑н. пройгрыш, правал.
Раскрыць картыгл. раскрыць.
Скласці картыгл. скласці.
Ставіць на картугл. ставіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)