бязбо́жнік -а m., бязбо́жніца f.; атэі́ст -а m.; няве́рны -ага m., няве́рная f.
2.
adj.
1) бязбо́жніцкі, атэісты́чны
2) няве́рны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Лю́тар ’бязбожнік’ (Сцяц.), ст.-бел.лютаръ, лютеръ, люторъ, лютеранинъ (XVI ст.) ’лютэранец’, якія са ст.-польск.luter, lutaranin, luteryjanin. Утвораны ад прозвішча Марціна Лютэра — Luther, дзеяча нямецкай Рэфармацыі. Праціўнікі вучэння Лютэра збліжалі яго прозвішча з прыметнікам люты, параўн. лю́тыр ’мучыцель, кат’ (Нас.), са значэннем ’чужынец’: палес. оўруцк. лю́трі ’іншаверцы’ > ’чужаземцы’ (Булыка, Запазыч., 192).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ка́львін ’свавольнік, вісус’ (Касп.). Бліжэйшы адпаведнік польск. (гл. першакрыніцу ў Карловіча, 2, 296) kalwin ’недаверак, бязбожнік’, ад імя рэфарматара Кальвіна. Улічваючы, што ў любым выпадку слова з’яўляецца запазычаннем, нельга выключыць, што яно ўтворана ў польск. перыферыйным дыялекце. Спосаб утварэння (ад уласнага імя) даволі вядомы, параўн. лютар (з адмоўнай характарыстыкай) (Цыхун, вусн. паведамл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Анты́хрыст ’супраціўнік Хрыста > бязбожнік > неміласэрны’; анціхрыст (Нас.), анчихрыст (Рам; Карскі 1, 363); ст.-бел.антихристъ (XVI ст. Гіст. мовы 1, 307). Ст.-рус.антихрьстъ, ст.-слав.антихрьстъ. Агульнаславянскае слова. У розных славянскіх мовах развіты пераносныя лаянкавыя адценні гэтага слова, амаль ва ўсіх народных славянскіх мовах сустракаюцца фанетычныя змены, напр., субстытуцыя ц/ч замест т, таму нельга катэгарычна сцвярджаць на аснове формы з анці‑ аб яе паходжанні праз рус. мову, а на анты‑ праз польск. Напэўна, тут пераход у народную мову з царкоўнай, у якой з ст.-грэч.Ἀντίχριστος (Шанскі, 1, А, 117).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сы́зма ’раскол, раздзел цэркваў’ (Нас.), ’пустая неўрадлівая зямля’, ’скупы, злы, благі чалавек’, ’хто жыве ў недастатку’ (Сл. ПЗБ), ’бязбожнік’ (Арх. Федар.), ’скрытная, хітрая, каварная і сквапная асоба’ (мсцісл., З нар. сл.), ’злы, благі чалавек’ (Шатал., гродз., Нар. лекс.), ’цвёрдая нявырабленая ўтравелая глеба’ (Янук.), сызматы́к ’раскольнік, іншаверац’, сызматы́чка ’іншаверка’ (Нас.), сюды ж таксама сусмасты́к ’уніят, далучаны да праваслаўя’ (Бес.), сасмасты́к ’чалавек, які насуперак усяму імкнецца захапіць нешта’ (Цых.). Ст.-бел.схизма, сцызма ’рэлігійны раскол’ запазычана са ст.-польск.schizma, schizmatyk (Карскі, Белорусы, 163; Кюнэ, Poln., 100; Булыка, Лекс. запазыч., 181, 174), відаць, пераважна вусным шляхам з пераасэнсаваннем запазычанага слова. Параўн. схізма. Няясныя шляхі развіцця значэння ’неўрадлівая зямля’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вы́явіцца, ‑яўлюся, ‑явішся, ‑явіцца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Наглядна праявіцца; паказацца (пра што‑н. скрытае). У хлопца выявіліся добрыя арганізатарскія здольнасці, старанне, настойлівасць і акуратнасць у рабоце.Кулакоўскі.//Разм. Паказаць сябе. Макар Лагун ужо не раз казаў Сцёпку, чаму ён не ў ячэйцы, .. і чаму не выявіўся нічым, як бязбожнік.Колас.// Выкрыцца, стаць відавочным. Выявіліся недахопы. Выявілася нястача грошай.
2.безас.(звычайнаўспалучэннісазлучнікам «што»). Аказацца на самай справе, у выніку чаго‑н. Ужо з першых крокаў выявілася, што такое заданне даць лягчэй, чым яго выканаць.Якімовіч.Калі праверылі людзей, то выявілася, што ўсе былі ў зборы.Мележ.Як выявілася, рыбакі паехалі ў сяло.Краўчанка.
3.Разм. Выпісацца адкуль‑н. Выявіцца з дамавой кнігі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мозг, ‑а і ‑у; мн. мазгі, ‑оў; м.
1.‑а. Цэнтральны аддзел нервовай сістэмы жывёл і чалавека ў выглядзе рэчыва, якое запаўняе сабой чэрап і канал пазваночніка. Галаўны мозг. Спінны мозг.// Орган мышлення ў чалавека. Свідравала мозг .. страшная думка, і ў той жа час у галаве.. складаўся план дзеяння.Колас.
2.‑у; перан.Разм. Розум, разумовыя здольнасці.
3.‑а; перан. Асноўнае ядро, кіруючы цэнтр чаго‑н. Такім чынам быў створаны гарадскі партыйны камітэт, цэнтр, мозг падполля.Новікаў.
4.‑у. Тканка, якая напаўняе поласці касцей у чалавека і пазваночных жывёл. Касцявы мозг.
5.толькімн. (мазгі́, ‑оў). Ежа, прыгатаваная з мазгоў некаторых свойскіх жывёл.
•••
Варушыць (круціць) мазгамігл. варушыць.
Да мозгу касцей — а) усёй істотай, цалкам, поўнасцю. — Я да мозгу касцей бязбожнік.«ЛіМ»; б) вельмі моцна, да апошняй сваёй частачкі. Холад пранікаў да мозгу касцей, балюча сціскаў мускулы.Шамякін.
Капаць на мазгігл. капаць.
Мазгі (не) вараць — пра кемлівага (някемлівага) чалавека.
Мазгі не на месцы — пра дурнога або псіхічнахворага чалавека.
Сушыць мазгігл. сушыць.
Уставіць (устаўляць) мазгігл. ўставіць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)