Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Быкі́ ’буякі, Vaccinium uliginosum’ (карэліц., Арашонкава і інш., Весці АН БССР, 1972, 1, 82: дыял. форма быке́). Як думае Арашонкава і інш., там жа, гэта вытворнае ад буякі́ ’тс’. Няпэўна, ёсць і іншыя назвы з падобнай семантыкай. Параўн. бугаі́ ’буякі’, буякі́ (там і матывацыя). Не выключаецца, што і быкі ’буякі’, як і бугаі ’тс’, толькі «пераклад» слова буякі, якое пры пашырэнні з дыялекту ў дыялект «асэнсавалася» як вытворнае ад буяк ’бык’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бугаі́ ягады буякі, Vaccinium uliginosum L.’ (Кіс.). Паколькі сувязь з буга́й ’бык’, як і з буя́к ’бык’ (параўн. буякі́ ’Vacc. ulig.’), вельмі няпэўная (гл. падрабязна пад буякі́), то можна меркаваць з пэўнай верагоднасцю аб другасным паходжанні назвы. Буякі́ пры запазычанні ў іншыя дыялекту асэнсавалася як слова, звязанае з буя́к ’бык’, і яго «пераклалі» іншым словам для абазначэння «быка» — буга́й.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
łochynia
ж. бат. буякі (Veccinium uliginosum L.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лаханы́, лаханэ ’буякі, Vaccinum uliginosum L.’ (лях., баранав., Сл. паўн.-зах., Чач.). Да лахаць 2 ’гаварыць пела рэпнае, недазволенае’ (гл.). Матывацыя: ягады буякоў выклікаюць ап’яненне, боль галавы і інш. Параўн. тое ж у лексемы буякі (гл.) і ў інш. назваў буякоў у Кісялеўскага (137).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіні́цы ‘буякі’ (лід., шчуч., воран., астрав., Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.; шчуч., гродз., пін., ЛА, 1). Да сіні, паводле колеру, параўн. іншую назву сі́нія гало́вы (ЛА, 1). Паводле Астрэйкі (АКД, 11), семантычны рэгіяналізм, параўн. літ. дыял. mèlỹnė ‘тс’ < mė́lynas ‘сіні’, лат. zilenes ‘буякі’ < zils ‘сіні’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЗАРЭ́ЧЧА,
радовішча глін у Брэсцкім р-не, каля в. Буякі. Пластавы паклад звязаны з азёрна-алювіяльнымі адкладамі паазерскага зледзянення. Гліны ад блакітна- да буравата-шэрых, сярэднедысперсныя, сярэднепластычныя, шчыльныя. Разведаныя запасы 4,9 млн. м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 3,5—7,6 м, ускрышы (торф, супескі, суглінкі, пяскі) 1,1—5,7 м. Гліны прыдатныя на выраб цэглы і пячных кафляў.
А.П.Шчураў.
т. 6, с. 542
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)