аббудава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., што.

Пабудаваць будынкі вакол чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Станавіцца белым.

Бялеюць скроні.

Б. ад страху.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Віднецца (пра што-н. белае).

У далечыні бялелі будынкі.

|| зак. пабяле́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

надво́рный в разн. знач. надво́рны;

надво́рные постро́йки надво́рныя буды́нкі;

надво́рный сове́тник уст. надво́рны саве́тнік.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

цыклапі́чны

(ад цыклоп)

масіўны, вельмі вялікі (звычайна пра будынкі, збудаванні).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

лясні́цтва, ‑а, н.

Участак лесу як гаспадарчая адзінка, а таксама ўпраўленне, якое ведае гэтым лясным участкам. // Гаспадарчыя будынкі, у якіх размяшчаецца ўпраўленне лясным участкам. Каля самага бору туліліся старыя будынкі лясніцтва — кантора, хаты ляснічага, лесніка, канюшня. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аббудава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.

Разм. Пабудаваць сабе жыллё і ўсе неабходныя гаспадарчыя будынкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дагле́джанасць, ‑і, ж.

Уласцівасць дагледжанага. Новыя будынкі жывёлагадоўчай фермы радуюць вока сваёй дагледжанасцю. Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

здрахле́ць разм. gebrchlich [hnfällig, ltersschwach] wrden; verfllen* vi (s), bufällig sein [werden] (пра будынкі)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дакры́ць, ‑крыю, ‑крыеш, ‑крые; зак., што.

Скончыць крыць, накрыць да канца. Дакрыць будынкі. Дакрыць страху.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бро́мыбудынкі гандлёвых радоў’ (Касп.). Запазычанне з польск. (ст.) broma (brama) ’вароты, уезд’ (да паходжання польск. слова гл. бра́ма).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)