сандрыльёна
(фр. Cendrillon = імя гераіні казкі Ш. Перро Перо «Папялушка», ад cendre = попел)
бедная прыгожая працавітая дзяўчына.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АПЛІ́Т (ад грэч. haploos просты),
жыльная магматычная горная парода. Раўнамерна- і дробназярністая, бедная слюдой і інш. каляровымі мінераламі. Адрозніваюць гранітныя (найб. пашыраныя), дыярытавыя, сіенітавыя і інш. Шчыльн. 2500—2700 кг/м³. Сярэдні хім. састаў (% па масе) гранітных аплітаў: SiO2 75, Al2O3 13,4, K2O 4,8, Na2O 3,54, CaO 1,13 і інш. Выкарыстоўваецца ў шкляной прам-сці, як сыравіна на друз.
т. 1, с. 428
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СТРЫЯ (Istria),
паўвостраў паміж зал. Трыесцкім і Рыекскім Адрыятычнага м., у Харватыі, Славеніі і Італіі. Выступае ў мора амаль на 100 км. Пл. 3,7 тыс. км². Вапняковае пакатае плато ўздымаецца з ПдЗ на ПнУ. Выш. 100—600 м, найб. — 1396 м (г. Учка). Развіты карст. Клімат міжземнаморскі. Бедная міжземнаморская расліннасць (травы, шыбляк). Буйныя гарады: Трыест (Італія), Пула (Харватыя).
т. 7, с. 348
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бязле́сіца Тэрыторыя, бедная лесам (БРС). Тое ж бязле́ссе (БРС), поле (Слаўг.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
ІЗМА́ЙЛАЎ (Аляксандр Яфімавіч) (25.4.1779, С.-Пецярбург — 28.1.1831),
рускі празаік, байкапісец. Скончыў Горны кадэцкі корпус (1797). У 1826—28 віцэ-губернатар у Цверы і Архангельску. Аўтар сатыр. рамана «Яўген, або Згубныя вынікі кепскага выхавання...» (ч. 1—2, 1799—1801), аповесці «Бедная Маша» (1801). Найб. вядомы яго байкі, якія карысталіся поспехам у сучаснікаў («Байкі і казкі», 1814; «Новыя байкі і казкі...», 1817).
т. 7, с. 181
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ця́жанька, прысл.
1. Вельмі цяжка. Цяжанька несці. □ Цяжка, цяжанька ўздыхнула Бедная жанчына. Колас.
2. безас. у знач. вык. Пра дрэнны фізічны стан, пачуцці болю, стомы і пад. [Марыля:] Ах, як жа цяжанька! Падай мне вады, Данілка. Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ubogi
ubog|i
убогі, бедны;
~ie mieszkanie — бедная кватэра;
~a wyobraźnia — убогая фантазія;
posiłek ~i w witaminy — ежа, бедная на вітаміны; ubogi krewny кніжн. бедны сваяк
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
халу́па, ‑ы, ж.
Невялікая, несамавітая, бедная хата. Праз некаторы час замест старой Барысевічавай халупы.. [Тодар] паставіў новую хату, перасыпаў хлявы, гумно і пабудаваў свіран. Чарнышэвіч. [Стары:] — У людзей хаты як хаты, а ў яго [Атрохі] халупа: адну сцяну туды павяло, другую — туды. Ракітны.
[Польск. chałupa.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ту́ндра
(рус. тундра, ад фін. tunturi = літар. бязлесая плоская вяршыня)
бязлесая, бедная расліннасцю балоцістая прастора ў прыпалярных абласцях, у зоне вечнай мерзлаты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
скупы́, -а́я, -о́е.
1. Празмерна беражлівы, да прагнасці ашчадны.
Скупая суседка.
Скупа (прысл.) траціць грошы.
2. Які сведчыць аб празмернай беражлівасці, прагнасці.
С. падарунак.
3. Які не дасягае крыху якой-н. меры, вагі і пад., няпоўны (разм.).
С. беркавец сена.
С. кілаграм цукру.
Скупая вячэра (бедная, мізэрная).
4. перан. Недастатковы, слабы ў сваім праяўленні; умераны, стрыманы.
С. дожджык.
Скупыя словы пахвалы.
С. на словы чалавек (які маўчыць).
|| наз. ску́пасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)