штодзённая сялянская газета. Выходзіла з 25.9.1918 да жн. 1919 на рус. мове напачатку ў Смаленску як выданне Паўн.-Зах.абл.к-та РКП(б), з 25.2.1919 у Мінску як орган ЦБКП(б)Б, з 12.3.1919 орган ЦК і Мінскага губ.к-та КП(б) Літвы і Беларусі. Асвятляла жыццё Сав. краіны, падзеі грамадз. вайны, друкавала матэрыялы пра дзейнасць к-таў беднаты, сельскіх камуністаў. Частка тыражу засылалася ў акупіраваныя Польшчай раёны Беларусі. Мела рубрыкі: «Па Расіі», «За рубяжом», «У ворагаў Савецкай улады», «Чырвоная Армія» («Чырвоны фронт»), «Вясковае жыццё» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
плебс
(лац. plebs = народ)
1) клас плебеяў у Стараж. Рыме;
2) шырокія слаі гарадской беднаты ў сярэдневяковай Еўропе і пазней.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАВАРНІ́ (Gavarni) Поль [сапр.Шэвалье
(Chevalier) Іпаліт Гіём Сюльпіс; 13.1.1804, Парыж — 23.11.1866], французскі графік. Працаваў карыкатурыстам і ілюстратарам парыжскіх часопісаў. Жывыя, выразныя, часта поўныя гумару літаграфіі, малюнкі, акварэлі на тэмы з жыцця мяшчан, гар.беднаты, студэнтаў, маст. багемы: серыі «Жаночыя хітрыкі», «Студэнты і ларэткі», «Актрысы», «Акцёры», «Кулісы», «Фізіяноміі спевакоў» (усе 1837—47),
«Маскі і твары» (1852—53). У 1847—51 працаваў у Вялікабрытаніі, рабіў для лонданскіх выданняў малюнкі з гар. жыцця. Ілюстраваў творы А.Бальзака, В.Гюго, Э.Сю; намаляваў партрэты А.Мюсэ і А.Мюржэ; пісаў навелы і эсэ.
П.Гаварні. Літаграфія з серыі «Фізіяноміі спевакоў» 1844.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́МА БАРЭ́ТУ (Lima Barreto) Афонсу Энрыкіс ды (13.5.1881, г. Рыо-дэ-Жанейра, Бразілія — 1.11.1922),
бразільскі пісьменнік. У раманах «Запіскі архіварыуса» (1909), «Сумны канец Палікарпу Кварэзмы» (1915), «Жыццё і смерць Ганзагі ды Са» (1919), «Клара дус Анжус» (1923—24) адлюстраваў жыццё дробнай буржуазіі, чыноўнікаў, гар.беднаты. Аўтар зб.апавяд. «Гісторыя і мары» (1920), крытычных артыкулаў. Яго творам уласціва спалучэнне псіхалагізму з гратэскавай сатырай. Паўплываў на развіццё рэаліст.сац.-псіхал.браз. рамана.
Тв.:
Рус.пер. — у кн.: Под небом Южного креста: Браз. новелла XIX—XX вв. М., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯМЕ́ЛЬНАЯ ЛІ́ГА, Ірландская нацыянальная зямельная ліга (Irish National Land League),
масавая арг-цыяірл. сялян і гар.беднаты ў канцы 19 ст. Створана ў 1879 у Дубліне М.Дэвітам і Ч.С.Парнелам. Налічвала каля 200 тыс. членаў, мела аддзяленні ў ЗША. Арыентавалася на памяркоўную праграму гамрулераў (гл.Гомруль). У барацьбе ірл. сялян супраць лендлордаў і англ. каланіяльных улад выкарыстоўвала байкот, радыкальная частка З.л. выступала за нацыяналізацыю зямлі, што павінна было прыспешыць адарванне Ірландыі ад Англіі. У 1881 ліга распушчана, яе кіраўнікі арыштаваны. У 1882 на месцы З.л. створана Ірл.нац. ліга, але і яна распушчана. С.-г. законы, прынятыя ў 1881 і пазней, часткова ўлічылі патрабаванні З.л.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́РСКІ Аляксей Іванавіч (8.10.1865, С.-Пецярбург ці г. Жытомір, Украіна —6.12.1942),
рускі пісьменнік. Друкаваўся з 1892. У аповесцях «Злачынец» (1900), «Рыжык. Прыгоды маленькага бадзягі» (1901, экранізавана, 1960) з дэмакратычных пазіцый паказаны свет адрынутых — беспрытульнікаў, зняволеных, яўр.беднаты. Аповесці «Запіскі рабочага» (1906), «Чорныя людзі» (1908) пра рабочы клас. Аўтар зб-каў апавяданняў і нарысаў «Растоўскія трушчобы» (1893), «У сценах турмы» (1894), «На радзіме» (1902), «Яўрэйскія апавяданні», «Дзеці вуліцы» (абодва 1909), аўтабіягр.кн. «Гісторыя майго жыцця» (ч. 1—5, 1929—34, асобнае выд. 1940) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАУ́ЛІ ПІЕТО́МІН, Ваўлё Ненянге,
кіраўнік паўстання ненецкай беднаты ў 1830—40-я г. Аленявод нізавой тундры з р. Таз. На чале ўзбр. дружыны вёў барацьбу супраць мясц. князькоў, багатых аленяводаў, купцоў і царскіх чыноўнікаў. У студз. 1841 з атрадам (400 чал.) падышоў да г. Абдорск (цяпер г. Салехард). Быў схоплены, дастаўлены ў г. Бярозаў, пасля ў г. Табольск і сасланы на катаргу ва Усх. Сібір, дзе памёр. Паўстанне Ваулі Піетоміна ўпершыню апісала ў сваім дзённіку ўраджэнка Беларусі Е.Фялінская, якая адбывала ў Бярозаве ссылку за рэв. дзейнасць.
Літ.:
История Сибири с древнейших времен до наших дней. Т. 2. Л., 1968;
Грицкевич В.П. От Немана к берегам Тихого океана. Мн., 1986. С. 188—203.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРА́ВАЎ Аляксандр Віктаравіч (20.12. 1878, с.Вял. Матавілаўка Фастаўскага р-на Кіеўскай вобл. — 23.2.1951),
расійскі жывапісец. Засл. дз. маст. Расіі (1946). Акад.АМСССР (1949). Вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1897—1902). У 1902—50 выкладаў у маст.навуч. установах Масквы і Цверы. Чл.Т-ва перасоўных маст. выставак (з 1904; гл.Перасоўнікі), Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1923). Пісаў жанравыя і гіст. кампазіцыі, пейзажы, партрэты. Сярод твораў: «Маці» (1902), «Збор бульбы» (1904), «Л.М.Талстой у сваім кабінеце ў Яснай Паляне» (1909), «Дзекабрысты ў Чыце» (1911), «Пасяджэнне камітэта беднаты» (1920), «На прызыўным пункце» (1926), «У валасным загсе» (1928), «Ленскі расстрэл у 1912 годзе» (1937) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧА́НДАР Крышан (19.11.1913, г. Вазірабад, Індыя — 7.3.1977),
індыйскі пісьменнік. Скончыў Лахорскі ун-т (1937). Пісаў на мове урду. Першы раман «Паражэнне» (1944) адметны спалучэннем рэалізму з рамант. ідэалізацыяй тагачаснага жыцця. У раманах «Пяцьдзесят дзве карты» (1956), «Сярэбраная рана» (1964), аповесцях «Дарога вядзе назад» (1961), «Перад другім снегападам» (1967), «Чынары маіх успамінаў» (1968) і інш. лёсы творчай інтэлігенцыі, жыццё сялян і гар.беднаты, надзённыя праблемы інд. рэчаіснасці. Аўтар сатыр. рамана-трылогіі «Прыгоды асла» (1958—65) і інш. На бел. мову асобныя яго апавяданні пераклаў У.Шчасны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЫЛІ́НА Луцый Сергій (Lucius Sergius Catilina; каля 108—62 да н.э.),
старажытнарымскі паліт. і дзярж. дзеяч, военачальнік. У грамадз. войнах 88—82 да н. э. прыхільнік Сулы. У 68 прэтар, у 67—66 прапрэтар у правінцыі Афрыка. Дамагаючыся абрання на пасаду консула, сабраў вакол сябе незадаволеных, выступіў абаронцам рым.беднаты, абяцаў ліквідаваць даўгі. Пасля паражэння на выбарах вырашыў дамагчыся ўлады сілай. Змова К. была раскрыта, некаторыя яго прыхільнікі паводле загаду Цыцэрона арыштаваны і пакараны смерцю. Пасля няўдалага замаху на жыццё Цыцэрона К. пакінуў Рым (7.11.63 да н. э.), сабраў у Этрурыі войска. Загінуў у бітве з консульскай арміяй каля Пісторыі (цяпер Пістоя).
Літ.:
Лившиц Г.М. Социально-политическая борьба в Риме 60-х гг. I в до н. э. и заговор Катилины. Мн., 1960.