ачуме́лы, -ая, -ае (разм.).

Які страціў розум, адурэлы.

Ён бег, як а.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спрынт, -у, М -нце, м.

Бег, плаванне і пад. на кароткую дыстанцыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

забе́г, -у, мн. -і, -аў, м.

У спорце: бег на пэўную адлегласць.

З. на пяцьсот метраў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спры́нтар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца спрынтам.

|| прым. спры́нтарскі, -ая, -ае.

С. бег.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запаво́ліць сов. (сделать более медленным) заме́длить;

з. бег — заме́длить бег;

з. рух параво́за — заме́длить движе́ние парово́за

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

марафо́н, -у, м.

1. Спартыўны бег на дыстанцыю 42 км 195 м, а таксама наогул спартыўныя гонкі на доўгай дыстанцыі.

Лыжны м.

2. перан. Пра якое-н. спаборніцтва, мерапрыемства, якое праходзіць вельмі доўга.

Шахматны м.

|| прым. марафо́нскі, -ая, -ае.

М. бег.

М. заплыў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эстафе́тный в разн. знач. эстафе́тны;

эстафе́тный бег эстафе́тны бег;

эстафе́тные состяза́ния эстафе́тныя спабо́рніцтвы;

эстафе́тная па́лочка эстафе́тная па́лачка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бе́гчы

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, рознаспрагальны

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. бягу́ бяжы́м
2-я ас. бяжы́ш бежыце́
3-я ас. бяжы́ць бягу́ць
Прошлы час
м. бе́г бе́глі
ж. бе́гла
н. бе́гла
Загадны лад
2-я ас. бяжы́ бяжы́це
Дзеепрыслоўе
цяп. час бегучы́

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

крос, -у, м.

Спартыўны бег або гонкі па перасечанай мясцовасці з пераадоленнем перашкод.

|| прым. кро́савы, -ая, -ае.

Кросавая траса.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ролікабе́жны, -ая, -ае.

У выразе: ролікабежны спорт — спартыўныя практыкаванні і спаборніцтвы на ролікавых каньках: скорасны бег, хакей, фігурнае катанне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)