цяжкавагаві́к м. спарт. Schwrgewichtler m -s, -;

барэ́ц-цяжкавагаві́к Schwrgewichtsringer m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

боре́цI

1. барацьбі́т, -та́ м., змага́р, -ра́ м.;

2. спорт. барэ́ц, род. барца́ м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

партэ́рны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да партэра (у 1, 2 і 3 знач.). Партэрныя гледачы. Партэрная зеляніна.

2. Спец. Які карыстаецца партэрам (у 4 знач.); які выконваецца ў партэры (у 4 знач.). Партэрны барэц. Партэрная барацьба.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schwrgewichtler m -s, - спартсме́н ця́жкай вагі́; разм. цяжкавагаві́к (баксёр, барэц, штангіст)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вага́, -і́, ДМ вазе́, мн. ва́гі і (з ліч. 2, 3, 4) вагі́, ва́гаў, ж.

1. толькі адз. Цяжар каго-, чаго-н., які вызначаецца ўзважваннем.

Вызначыць вагу тавару.

Вагой у дваццаць кілаграмаў.

Меры вагі.

Барэц цяжкай вагі.

2. толькі адз., перан. Уплыў, аўтарытэт, значэнне.

Мець вагу ў калектыве.

3. Прылада для ўзважвання чаго-н.

Аўтаматычныя вагі.

На вагу золата — вельмі дорага.

|| прым. вагавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 3 знач.).

Вагавыя катэгорыі барцоў.

В. збор.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вярло́ма ’баршчоўнік сібірскі, Heracleum sibiricum L.’ (маг., Кіс.; Нас.), відавочна, экспрэсіўнае слова, якое можна звязаць з бел. вярлю́й ’мядзведзь’, серб.-харв. вр́љати ’кідаць’. Утворана ад вярнуць і ламаць (гл.), пры называнні падкрэсліваецца магутнасць расліны, яе моцнае сцябло; параўн. яшчэ маг. барэц (Кіс.), а таксама назвы з іншымі матывацыямі рус. опаль ад палить (пры дотыку да лісцяў на целе ўзнікаюць апёкі), рус. снидь (< снедь < ěsti ’есці’ — маладыя лісты ўжываюцца ў ежу ў якасці салата).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

topple

[ˈtɑ:pəl]

1.

v.i.

1) валі́цца

The chimney toppled over on the roof — Ко́мін звалі́ўся на страху́

2) навіса́ць, зьвіса́ць, абвіса́ць

beneath toppling crags — пад наві́слымі ска́ламі

2.

v.t.

валі́ць, пераку́льваць

The wrestler toppled his opponent — Барэ́ц павалі́ў свайго́ супраці́ўніка

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Атле́т ’спартсмен, чалавек моцнага целаскладу і вялікай фізічнай сілы’. Рус., укр. атлет ’спартсмен, цыркавы артыст’, польск. atleta ’спартсмен, сілач’, чэш., славац. atlet і г. д. У беларускай мове з рускай, дзе з нямецкай ці французскай (Фасмер, 1, 36), дзе з лацінскай (< ст.-грэч. ἀθλητής ’удзельнік спаборніцтва, барэц’). У рускай слова з XVIII ст. У народных гаворках пашырана атлёт ’дужы, моцны чалавек’, якое адлюстроўвае, відаць, кантамінацыю з адлёт (гл.); вандроўныя цыркі маглі ’спрыяць і засваенню слова атлет у форме атлёт, вядомай і рускім дыялектам у значэнні ’зух’. На грэчаскую крыніцу атлет указваў Булахаў, Курс суч., 163; параўн. Шанскі, 1, А, 171; Краўчук, ВЯ, 1968, 4, 123.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поборо́ть сов.

1. (одержать победу) пабаро́ць, перамагчы́, паду́жаць;

боре́ц легко́ поборо́л своего́ проти́вника барэ́ц лёгка пабаро́ў (перамо́г, паду́жаў) свайго́ праці́ўніка;

2. перен. (преодолеть) пераадо́лець, перасі́ліць, перамагчы́;

поборо́ть свой страх пераадо́лець (перасі́ліць, перамагчы́) свой страх;

поборо́ть себя́ перасі́ліць сябе́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

партэ́р, ‑а, м.

1. Ніжні паверх звычайна тэатральнай залы з месцамі для гледачоў. Пражане любяць свой тэатр. Усе месцы, і ў партэры, і на ярусах, былі запоўнены. Мележ. // перан.; зб. Разм. Людзі, што займаюць гэтыя месцы. У тую хвіліну, калі зарагатаў партэр і калі Гогіберыдзе зразумеў у чым справа, — кроў прыліла да галавы, яго ахапіў гнеў. Самуйлёнак.

2. Адкрытая частка парку або саду, размешчаная звычайна на роўнай мясцовасці, аформленая газонамі, кветнікамі, вадаёмамі. Ад замка вялі ўніз травяныя партэры. Караткевіч.

3. У некаторых краінах — назва паверха над падвальнымі памяшканнямі; першы паверх. Што там! — яны не адчувалі нават цяжару таго, што валаклі неўзабаве з партэра на паверх: пры гэтай дзяўчыне раяль здаўся ім... от, нібы ложак які. Брыль.

4. Спец. Становішча ў спартыўнай барацьбе, калі барэц ляжыць на дыване або, стоячы па каленях, абапіраецца на дыван рукамі.

[Фр. parterre.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)