КЕНЕ́ВІЧ (Баляслаў Альбінавіч) (21.11.1907, в. Дварэц Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. — 3.5.1969),
генерал-лейтэнант (1946). Скончыў Вышэйшыя акад. курсы (1948). У Чырв. Арміі з 1926. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Зах., Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах, камандзір стралк. палка, дывізіі. З снеж. 1943 у Войску Польскім: нач. штаба корпуса, арміі, камандзір дывізіі. Удзельнік баёў пад Масквой, вызвалення Варшавы, Вісла-Одэрскай, Берлінскай аперацый. У 1945—54 на адказных пасадах у Войску Польскім і Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІЛЕ́НЧЫЦ (Баляслаў Баляслававіч) (н. 3.4.1943, в. Залоззе Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1995). Скончыў БДУ (1972). З 1970 у Ін-це цёпла- і масаабмену АН Беларусі, з 1976 у НДІ прыкладных фіз. праблем імя А.Н.Сеўчанкі пры БДУ. Навук. працы па аптычнай дыягностыцы газавага і аэразольнага асяроддзя, аналітычным прыладабудаванні, інж. экалогіі, лазернай фізіцы. Распрацаваў метады вымярэння фіз. характарыстык газавых патокаў, фарміравання і дыягностыкі параметраў лазерных пучкоў. Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 1991. Залаты медаль ВДНГСССР (1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РУТ ((Bierut) Баляслаў) (18.4.1892, Руры Езуіцкія, каля г. Люблін, Польшча — 12.3.1956),
палітычны і дзярж. дзеяч Польшчы. З 1912 удзельнік рэв. руху. З 1918 у Камуніст. партыі Польшчы. У 1930—32 дзеяч Камуніст. Інтэрнацыянала ў Аўстрыі, Чэхаславакіі і Балгарыі. У 1933—39 зняволены ў польск. турму. У час 2-й сусв. вайны ў падполлі ў Мінску, Кіеве, Беластоку (1939—44). У 1944—47 старшыня Краёвай Рады Нарадовай. У 1947—52 прэзідэнт ПНР і старшыня Дзярж. савета. У 1952—54 старшыня Савета Міністраў. З снеж. 1948 старшыня, з сак. 1954 першы сакратар ЦК ПАРП. Пры Беруце праводзілася прасавецкая палітыка ў Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЗЬМІ́ЦКІ (Баляслаў Браніслававіч) (н. 20.4.1931, в. Пасекі Докшыцкага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фармакалогіі. Д-рмед.н. (1974), праф. (1978). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1982 у НДІ біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (заг. аддзела). Навук. працы па хім., біяхім., радыяцыйнай фармакалогіі, імунафармакалогіі, фармакалогіі нізкамалекулярных біярэгулятараў і іх сінт. аналагаў — цытапратэктараў, імунастымулятараў, радыесенсібілізатараў і інш.
Тв.:
Химико-биологические аспекты создания иммуномодуляторов нового класса биоактивных веществ — 8-азастероидов (у сааўт.) // Фармакологические свойства новых химических соединений и некоторых лекарственных препаратов. Мн., 1994;
Фармакология с рецептурой (руководство). Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦКЕ́ВІЧ (Баляслаў Іосіфавіч) (н. 2.1.1928, в. Гнесічы Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953). З 1962 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1985—98 Заг. кафедры). Навук. працы па агульнай і дзіцячай хірургіі, анкалогіі, паталаг. фізіялогіі хірург. захворванняў.
Тв.:
Состояние калликреин-кининовой системы и антиферментная терапия при остром перитоните в детском возрасте // Вестн. хирургии. 1982. Т. 129, № 8;
Клиническое значение мембранодеструктивных процессов и их коррекция у детей с гнойной хирургической инфекцией (разам з В.І.Кавальчуком) // Хирургия. 1992. № 11—12.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
vel
кніжн. або; ці; інакш;
Bolesław Prus vel Aleksander Głowacki — Баляслаў Прус, інакш Аляксандр Главацкі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ВІСЛАВУ́Х ((Wysłouch) Ігнацій Баляслаў Людвігавіч) (22.11.1855, маёнтак Сохі, цяпер у Драгічынскім р-не Брэсцкай вобл. — 13.9.1937),
польскі грамадскі дзеяч, публіцыст. У 1874—79 вучыўся ў Пецярбургскім тэхнал. ін-це. У 1879 арыштаваны за рэв. прапаганду сярод бел. і польскага студэнцтва. У 1880 адзін з кіраўнікоў Варшаўскай сацыял.-рэв. арг-цыі. Распрацаваў яе тэарэт. аснову, склаў новую праграму, у т. л. па нац. пытанні. У лют. 1880 арыштаваны, на 3 гады зняволены ў турму. У 1884 выехаў у Галіцыю. У 1886—87 рэдактар львоўскага час. «Przegląd Społeczny» («Грамадскі агляд»), у 1889 заснаваў газ. «Przyjaciel Ludu» («Сябар народа»). У 1922—28 чл. польскага сената.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЫ́ШКА (Баляслаў Вікенцьевіч) (7.8.1837, фальварак Карманішкі, Эйшышкскі р-н Літвы — 9.6.1863),
удзельнік рэв. руху 1860-х г. З 1860 вучыўся ў Маскоўскім ун-це, у 1861 вёў рэв. агітацыю ў Лідзе і Лідскім пав., удзельнічаў у студэнцкіх хваляваннях, сутыкненнях з паліцыяй у Маскве. У сак. 1863 сфарміраваў паўстанцкі атрад (Дубіскі полк) у цэнтр. Літве. 5.4.1863 з атрадам далучыўся да З.Серакоўскага, камандаваў адной з калон у паходзе паўстанцаў на Пн Літвы. Пасля разгрому паўстанцаў у Біржайскай бітве (25—27.4.1863) узяты ў палон і паводле прысуду павешаны ў Вільні на плошчы Лукішкі.
Літ.:
Кісялёў Г. Рэвалюцыянер-інтэрнацыяналіст з Лідчыны // Кісялёў Г. Героі і музы. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫБА́ЛКА (Баляслаў Міхайлавіч) (13.11.1928, с. Серабранка Арцёмаўскага р-на Данецкай вобл., Украіна — 13.9.1989),
бел. трэнер (барацьба вольная). Засл. трэнер Беларусі (1961). Засл. трэнер СССР (1964). Суддзя міжнар. катэгорыі. Канд.пед. навук (1968), праф. (1973). Скончыў Цэнтр.ін-тфіз. культуры (1951, Масква). З 1951 у Бел. ін-це фіз. культуры (у 1967—89 заг. кафедры, у 1968—70 прарэктар). У 1969—72 гал. трэнер зборнай каманды СССР па вольнай барацьбе — пераможцы XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія). Сярод выхаванцаў — А.Мядзведзь, чэмпіён СССР У.Лятун.
Тв.:
Борьба вольная и классическая. Мн., 1960 (разам з М.Ш.Мірскім, П.В.Грыгор’евым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕНТАРЖЭ́ЦКІБаляслаў Часлававіч [1831, маёнтак (цяпер вёска) Багушэвічы Бярэзінскага р-на Мінскай вобл. — 1888], адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64. Вучыўся ў Віленскім дваранскім ін-це, Пецярбургскім ун-це; у час эміграцыі — у ваен. школе ў Францыі. Служыў у Мінскім дваранскім дэпутацкім сходзе. З 1860 знаходзіўся пад сакрэтным наглядам паліцыі. Як член Мінскага губ.к-та ўдзельнічаў у распрацоўцы ўмоў сялянскай рэформы 1861. У 1863 паўстанцкі камісар Мінскай губ. Знаходзіўся пры атрадзе С.Ляскоўскага. Увосень 1863 эмігрыраваў. Сядзіба Свентаржэцкіх у Багушэвічах была знішчана паводле загаду М.М.Мураўёва.
Літ.:
Кісялёў Г.В. На пераломе дзвюх эпох: Паўстанне 1863 г. на Міншчыне. Мн., 1990.