ві́ла, ‑ы, ж.

Багатая загарадная дача або дом-асабняк з садам, паркам. Тэддзі накіраваў машыну ў глыб парку, дзе сярод дрэў хавалася загарадная віла. Гарбук.

[Лац. villa.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

яскра́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць і стан яскравага. Калі мы стаялі на маўклівай плошчы, перад намі з асаблівай яскравасцю ажыла яе багатая рэвалюцыйнымі падзеямі гісторыя. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бага́ты, -ая, -ае; багаце́йшы.

1. Які валодае вялікай маёмасцю, грашовымі сродкамі, заможны.

Б. чалавек.

Б. (наз.) беднага не разумее.

2. Які вызначаецца вялікай колькасцю чаго-н., мноствам даброт.

Б. ўлоў.

Б. край.

3. Які дорага каштуе, вызначаецца раскошай.

Б. касцюм.

4. перан. Які змяшчае ў сабе многа ўнутраных якасцей.

Багатая натура.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

апо́ка ​1, ‑і, ДМ апоцы, ж.

Спец. Прыстасаванне, у якім робіцца ліцейная форма.

апо́ка ​2, ‑і, ДМ апоцы, ж.

Асадкавая цвёрдая лёгкая горная парода, багатая на крэменязём.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

першапрычы́на, ‑ы, ж.

Асноўная, першапачатковая прычына чаго‑н. Багатая культурная спадчына, атрыманая Беларуссю ад XI–XIII стст.. была для яе ўвогуле адной з першапрычын далейшага шырокага культурнага развіцця. Лойка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

чарназём, ‑у, м.

Урадлівая, багатая перагноем глеба ў стэпавых і лесастэпавых раёнах, якая вызначаецца цёмным колерам. Тлустыя скібы вільготнага чарназёму круціліся пад плугамі і клаліся адна на адну. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сервіро́ўка ж. кніжн. Servierung [-´vi:-] f -, -en; Áufmachung f -, -en (убранне);

бага́тая сервіро́ўка стала́ ein reich gedéckter Tisch

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

wdówka

ж. разм. удава;

ciepła wdówka жарт. багатая ўдава

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

раштэ́йн

(ням. Rohstein, ад roh = шэры + Stein = камень)

разнавіднасць штэйну, найменш багатая выдаляемым пры плаўцы металам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ВІТАМІ́ННЫЯ КАРМЫ́,

раслінныя і жывёльныя кармы з павышанай колькасцю вітамінаў або правітамінаў. Асабліва багатая вітамінамі маладая зялёная трава. Асн. кармавыя крыніцы вітамінаў: вітаміну A — малодзіва, малако, маслёнка, сыроватка, тварог; вітаміну D — сена сонечнай сушкі, сянаж, сілас, закладзеныя ў сонечнае надвор’е, малодзіва, малако, мука рыбная; вітаміну E — зялёныя і травяністыя кармы, прарослае зерне, вотруб’е пшанічнае; вітаміну K — лісце зялёных раслін, травяністыя кармы, бацвінне караняплодаў, водарасці; вітамінаў групы B — зялёныя расліны, добрае сена, зерневыя кармы, вотруб’е, кармавыя дрожджы, травяная мука бабовых, мука рыбная, макуха і шроты, малочныя кармы, зерне бабовых і злакаў, кармы жывёльнага паходжання; вітаміну C — маладыя зялёныя расліны, коранеклубняплоды. Багатая крыніца вітамінных кармоў — абагачаныя вітамінамі камбікармы, бялкова-вітамінна-мінеральныя дабаўкі і прэміксы.

т. 4, с. 200

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)