інфа́ркт, ‑у, М ‑кце, м.

Ачаг амярцвення ў тканках, выкліканы спыненнем прытоку крыві ў выніку спазмы або закупорвання сасудаў. Інфаркт сардэчнай мышцы.

[Ад лац. infarctus — напоўнены.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

hotbed [ˈhɒtbed] n.

1. парні́к

2. ача́г (захворвання), расса́днік (злачынстваў, распусты і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

МЕТАСТА́З (ад грэч. metastasis перамяшчэнне),

ачаг пухліннага ці запаленчага працэсу, які развіваецца ад пераносу па крыві ці лімфе паталагічнага матэрыялу (пухлінных клетак, мікраарганізмаў і інш.) з месцаў такога ж паталагічнага працэсу. Бывае адзіночны і множны. Лячэнне хірург., прамянёвае, хіміятэрапія.

т. 10, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ахвя́рнік, ‑а, м.

1. Спецыяльнае месца, спецыяльны стол або ачаг, на якім прыносіліся ахвяры бажаству.

2. Стол з левага боку алтара ў праваслаўнай царкве, прызначаны для спраўляння некаторых абрадаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Камяно́к, кымянок ’ачаг’, ’каменне ў лазні’ (Нас., Нік. Очерки; дзярж., Шн. 2). Ст.-бел. коминокъ ’ачажок’, да комін (гл.). Парсун, таксама камінак.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Во́гнішча ’касцёр; месца, дзе быў касцёр’ (БРС, КТС, Нас., Бяльк., Касп., Др.-Падб., Яруш., Яшк.); ’пажарышча’ (Шат.). Рус. о́гнище ’астаткі кастра, месца, дзе быў касцёр’, укр. огни́ще ’тс’, ст.-рус. огнищеачаг; месца, дзе быў касцёр’, чэш. ohniště ’тс’, балг., макед. о́гништеачаг’, серб.-харв. о̀гњӣште ’тс’, в.-луж. vohnišćo ’месца, дзе быў агонь’. Прасл. *ognistjьe. Ад агонь (гл.) з суф. ‑išče (Махэк₂, 410; Скок, 2, 546).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Herd m -(e)s, -e

1) пліта́, ача́г

2) перан. дом, ко́тлішча;

sinen igenen ~ hben мець свой кут [дом]

3) цэнтр, асяро́дак; ача́г;

~ der Krnkheit ача́г хваро́бы [захво́рвання]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВЕ́СТА,

у старажытнарымскай міфалогіі багіня свяшчэннага ачага рым. абшчыны, курыі, дома. Уяўлялі Весту з тварам, закрытым пакрывалам, з чашай, факелам, скіпетрам і паладыем. Круглы храм Весты стаяў на Рым. форуме, унутры яго знаходзіўся ачаг Весты, у якім вясталкі падтрымлівалі вечны агонь. Да аднаго культу з Вестай належалі Пенаты. У стараж.-грэч. міфалогіі Весце адпавядае Гестыя.

т. 4, с. 117

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Infektinsherd m -(e)s, -e ача́г інфе́кцыі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Kregsherd m -(e)s, -e ача́г вайны́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)