Маўмы́га ’маўклівы чалавек’ (маст., Сцяшк. Сл.). Балтызм, аформленыслав. суфіксам ‑yga (Слаўскі, SP, 1, 68–69). Утвораны ад літ.maũmas ’маўклівец, маўчун’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ла́пілка ’латка’ (арш., ДАБМ) паходзіць з лапікла (гл.). Суф. ‑і‑лк‑ааформлены паводле бел.лазілка, магілка і інш. (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 51).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прапіле́і
(лац. propylaea, ад гр. propylaion = месца перад уваходам)
парадны, архітэктурна аформлены ўваход, брама ў горад, у архітэктурны ансамбль.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Плю́шня ’падпорка ручак у калёсах’ (Пятк. — Карскі, Труды). З лютня (гл.) з другасным п‑.
Плюшня́ ’ступня’ (ганц., Сл. ПЗБ). З плюсна (гл.). Канец слова аформлены паводле ступня.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Моргава ’морква’ (Жд. 1), моргаўка, морг̌аўка, морг̌ава ’тс’ (Сл. ПЗБ; мядз., Жыв. сл.; смарг., Шатал.). Да морква (гл.). Фанетыка і марфалогія слова аформлены пад уплывам літ. мовы (суфікс ‑avas).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Спрадве́ку ‘здаўна; заўсёды’ (ТСБМ, Нас., Касп., Гарэц., Бяльк., Байк. і Некр., Стан.), спрадве́ку, спрадвяко́ў ‘тс’ (Сл. ПЗБ). Адваротны дэрыват ад спрадве́чны ‘старадаўні, шматвяковы’ (гл. прадвечны), аформлены паводле прыслоўя спаконвеку (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
парта́л, ‑а, м.
1. Архітэктурна аформлены галоўны ўваход у вялікі будынак. Партал тэатра. □ Парталы [манастыра] паважна разгортваюцца на фоне ружова-яснага неба, і тады нельга не заглядзецца на яго.Колас.// Архітэктурнае абрамленне сцэны, якое аддзяляе яе ад глядзельнай залы.
2.Спец. Рама ў форме літары П, якая з’яўляецца часткай металічнай канструкцыі або машыннай станіны.
[Ад лац. porta — уваход, вароты.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1884 у г.п. Іўе Гродзенскай вобл. Прамавугольны ў плане будынак з 5-граннай прыбудовай-міхрабам (невял. апсіда), накрыты шатровым дахам, у цэнтры якога 8-гранны мінарэт. Першапачаткова гал. фасад быў аформлены галерэяй на 4 слупах з выгнутымі падкосамі (у 1970-я г. заменена невысокім тамбурам). Інтэр’ер падзелены на мужчынскую і жаночую палавіны з асобнымі ўваходамі.