ко́дэкс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Сістэматызаваны звод законаў.

Грамадзянскі к.

2. перан., чаго або які. Сукупнасць асноўных правіл, прынцыпаў, поглядаў.

Маральны к.

3. Старадаўні рукапіс у пераплёце (спец.).

Пергаментны к.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кампе́ндыум, ‑а, м.

Уст. Сціслы выклад асноўных палажэнняў якой‑н. навукі, даследавання і пад.

[Ад лац. compendium — зберажэнне, эканомія.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

лабагрэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж. (гіст.).

Жняярка прасцейшай будовы, што прымянялася для ўборкі асноўных збожжавых культур і вымагала вялікага фізічнага напружання ад рабочага, які працаваў на гэтай машыне (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

словавытво́рнасць, ‑і, ж.

1. Утварэнне вытворных слоў ад асноўных.

2. Уст. Тлумачэнне паходжання слоў; этымалогія.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэграл,

адно з асноўных паняццяў матэматыкі.

т. 7, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

метамарфоз,

відазмяненне асноўных органаў у раслін.

т. 10, с. 308

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пазава́льваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Заваліць чым-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

П. ямы кампостам.

П. праходы мэбляй.

2. перан., што. Праваліць усё, многае (разм.).

П. экзамены па асноўных прадметах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паднайма́льнік, ‑а, м.

Асоба, якая заключыла дагавор паднаймання. // Кватарант, які наймае жылую плошчу ў асноўных наймальнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дыято́ніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Сістэма музычных гукаў, якая ўтвараецца паслядоўнасцю асноўных сямі ступеней ладу.

[Ад грэч. diatonikós — які пераходзіць ад тону да тону.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліст,

адзін з асноўных органаў вышэйшых раслін.

т. 9, с. 285

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)