све́тла-ара́нжавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. све́тла-ара́нжавы све́тла-ара́нжавая све́тла-ара́нжавае све́тла-ара́нжавыя
Р. све́тла-ара́нжавага све́тла-ара́нжавай
све́тла-ара́нжавае
све́тла-ара́нжавага све́тла-ара́нжавых
Д. све́тла-ара́нжаваму све́тла-ара́нжавай све́тла-ара́нжаваму све́тла-ара́нжавым
В. све́тла-ара́нжавы (неадуш.)
све́тла-ара́нжавага (адуш.)
све́тла-ара́нжавую све́тла-ара́нжавае све́тла-ара́нжавыя (неадуш.)
све́тла-ара́нжавых (адуш.)
Т. све́тла-ара́нжавым све́тла-ара́нжавай
све́тла-ара́нжаваю
све́тла-ара́нжавым све́тла-ара́нжавымі
М. све́тла-ара́нжавым све́тла-ара́нжавай све́тла-ара́нжавым све́тла-ара́нжавых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чырванава́та-ара́нжавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чырванава́та-ара́нжавы чырванава́та-ара́нжавая чырванава́та-ара́нжавае чырванава́та-ара́нжавыя
Р. чырванава́та-ара́нжавага чырванава́та-ара́нжавай
чырванава́та-ара́нжавае
чырванава́та-ара́нжавага чырванава́та-ара́нжавых
Д. чырванава́та-ара́нжаваму чырванава́та-ара́нжавай чырванава́та-ара́нжаваму чырванава́та-ара́нжавым
В. чырванава́та-ара́нжавы (неадуш.)
чырванава́та-ара́нжавага (адуш.)
чырванава́та-ара́нжавую чырванава́та-ара́нжавае чырванава́та-ара́нжавыя (неадуш.)
чырванава́та-ара́нжавых (адуш.)
Т. чырванава́та-ара́нжавым чырванава́та-ара́нжавай
чырванава́та-ара́нжаваю
чырванава́та-ара́нжавым чырванава́та-ара́нжавымі
М. чырванава́та-ара́нжавым чырванава́та-ара́нжавай чырванава́та-ара́нжавым чырванава́та-ара́нжавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

чырво́на-ара́нжавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. чырво́на-ара́нжавы чырво́на-ара́нжавая чырво́на-ара́нжавае чырво́на-ара́нжавыя
Р. чырво́на-ара́нжавага чырво́на-ара́нжавай
чырво́на-ара́нжавае
чырво́на-ара́нжавага чырво́на-ара́нжавых
Д. чырво́на-ара́нжаваму чырво́на-ара́нжавай чырво́на-ара́нжаваму чырво́на-ара́нжавым
В. чырво́на-ара́нжавы (неадуш.)
чырво́на-ара́нжавага (адуш.)
чырво́на-ара́нжавую чырво́на-ара́нжавае чырво́на-ара́нжавыя (неадуш.)
чырво́на-ара́нжавых (адуш.)
Т. чырво́на-ара́нжавым чырво́на-ара́нжавай
чырво́на-ара́нжаваю
чырво́на-ара́нжавым чырво́на-ара́нжавымі
М. чырво́на-ара́нжавым чырво́на-ара́нжавай чырво́на-ара́нжавым чырво́на-ара́нжавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

я́рка-ара́нжавы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. я́рка-ара́нжавы я́рка-ара́нжавая я́рка-ара́нжавае я́рка-ара́нжавыя
Р. я́рка-ара́нжавага я́рка-ара́нжавай
я́рка-ара́нжавае
я́рка-ара́нжавага я́рка-ара́нжавых
Д. я́рка-ара́нжаваму я́рка-ара́нжавай я́рка-ара́нжаваму я́рка-ара́нжавым
В. я́рка-ара́нжавы (неадуш.)
я́рка-ара́нжавага (адуш.)
я́рка-ара́нжавую я́рка-ара́нжавае я́рка-ара́нжавыя (неадуш.)
я́рка-ара́нжавых (адуш.)
Т. я́рка-ара́нжавым я́рка-ара́нжавай
я́рка-ара́нжаваю
я́рка-ара́нжавым я́рка-ара́нжавымі
М. я́рка-ара́нжавым я́рка-ара́нжавай я́рка-ара́нжавым я́рка-ара́нжавых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

ВА́АЛЬ (Vaal),

рака ў ПАР, правы прыток р. Аранжавая. Даўж. каля 1250 м. Пачынаецца ў Драконавых гарах, перасякае плато Велд, працякае па глыбокай даліне. Буйныя прытокі: Вілге, Фет, Рыт (злева), Хартс (справа). Паводка летам (ліст.—люты). Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні 114 м³/с. Выкарыстоўваецца для водазабеспячэння і арашэння. Буйное вадасх. Вааля — Вілге. На Ваалі — г. Ферыніхінг.

т. 3, с. 421

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АФРЫКА́НЕРЫ, буры,

народнасць у Паўд. Афрыцы, пераважна нашчадкі галанд. перасяленцаў (17 ст.), а пазней франц. і ням. каланістаў, змешаныя з афр. насельніцтвам. Тэрмін «афрыканеры» ўсталяваўся на пач. 18 ст. Афрыканеры жывуць у правінцыях Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі (Трансвааль, Капская і Аранжавая), у Намібіі і Зімбабве. Агульная колькасць больш за 3 млн. чал. (1987). Мова — афрыкаанс. Пераважаюць прыхільнікі галанд. рэфарматарскай царквы. Селяцца асобнымі хутарамі, займаюцца земляробствам, жывёлагадоўляй.

т. 2, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́РАЎ (Barrow) Джон (19.6.1764, Дралейбек, графства Ланкашыр, Вялікабрытанія — 23.11.1848),

англійскі падарожнік. Даследаваў Кітай (1792) і Паўд. Афрыку (1795—1802, дасягнуў р. Аранжавая). Заклаў асновы геагр. ведаў аб Паўд. Афрыцы («Падарожжа ўнутр Паўднёвай Афрыкі», т. 1—2, 1801—03). Найб. значны яго твор «Храналагічная гісторыя падарожжаў у Арктычныя рэгіёны» (1818) садзейнічаў аднаўленню вывучэння Арктыкі і пошукаў Паўн.-Зах. праходу. Імем Бараў названы праліў у Канадскім Арктычным архіпелагу і мыс на Алясцы.

т. 2, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧА́КА, Шака (каля 1787—28.9.1828),

зулускі інкасі (правіцель), які ўзначаліў аб’яднанне роднасных плямён на тэр. сучаснага Наталя (Паўд.-Афр. Рэспубліка). У 1816 стаў правадыром клана зулу і пашырыў сваю ўладу на тэр. Наталя, частку сучасных правінцый: Трансвааль, Капская і Аранжавая. Стварыў дысцыплінаванае войска (лічылася ў Паўд. Афрыцы непераможным), залажыў асновы дзяржаўнасці зулусаў. У апошнія гады жыцця меў неабмежаваную ўладу, правіў дэспатычна. Забіты змоўшчыкамі.

Літ.:

Риттер Э.А. Чака Зулу Пер. с англ. М., 1968.

т. 17, с. 208

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЧЫРВАНАЗЁМЫ,

тып глеб, які ўтвараецца пад шыракалістымі лясамі вільготных субтропікаў і часткова пад трапічнымі саваннамі ва ўмовах прамыўнога воднага рэжыму. Для іх характэрны яркая чырванаватая ці аранжавая афарбоўка, высокая наяўнасць аксідаў жалеза і алюмінію, нізкая крэменязёму і асноў, добрая гумуснасць (6—9%), але збедненасць пажыўнымі рэчывамі, кіслая ці слабакіслая рэакцыя глебавага раствору. Выкарыстоўваюцца для вырошчвання чаю, тытуню, цытрусавых культур, вінаграду. Пашыраны ў Грузіі, Італіі, Іспаніі, Азербайджане, Кітаі, Японіі, В’етнаме, ЗША, Бразіліі, Аўстраліі, Афрыцы.

т. 17, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРАДУ́НКА (Xenus cinereus),

птушка сям. бакасавых атр. сеўцападобных. Пашырана ў лесатундры і лясной зоне Еўразіі. Жыве па берагах рэк і азёр, на вільготных лугах. На Беларусі рэдкі пералётны від, трапляецца пераважна ў бас. р. Прыпяць, занесена ў Чырв. кнігу.

Даўж. да 27 см, маса 100 г. Апярэнне зверху шаравата-бурае з чорнымі палосамі, знізу белае. Дзюба тонкая, доўгая, выгнутая ўгору, буравата-чорная, каля асновы бледна-аранжавая. Ногі жаўтавата-ружовыя. Корміцца дробнымі беспазваночнымі. Гняздо на зямлі, нясе 4 яйцы.

Марадунка.

т. 10, с. 102

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)