под хме́лем пад ча́ркай, падвы́піўшы, на падпі́тку.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дурма́н, ‑у, м.
1. Тое, што адурманьвае, ап’яняе (пра алкаголь, чад, пах і пад.). Надзвычайна прыкра убіраць у грудзі мутны дурман адгону.Нікановіч.//перан. Пра тое, што атупляе розум, свядомасць, з’яўляецца сродкам падману. Рэлігія — дурман для народа.
2. Памутненне свядомасці, розуму; адурэнне, ап’яненне. Дурман у галаве. □ Толькі калі часам нап’ецца якісь вясковы хлопец і пачне ў п’яным дурмане задзірацца, жанчыны гаварылі: «Якраз як Сашка Марцінаў».Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nietrzeźwość
nietrzeźwoś|ć
ж. нецвярозасць, ап’яненне;
w stanie ~ci — у стане ап’янення; у нецвярозым стане
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
opilstwo
opilstw|o
н. п’янства; ап’яненне;
w stanie ~a — у стане ап’янення; у п’яным стане
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Dúselm -s
1) галавакружэ́нне
2) дрымо́та; летуце́ннасць
3) разм. нечака́ная ўдача
4) хмель, ап’яне́нне;
im ~ пад хмялько́м [му́хай]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
die Sáche fällt aus wégen ~разм. з гэ́тага нічо́га не бу́дзе
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
*Маладзе́ць, молодзе́ць ’рабіцца туманным, зацягвацца (пра неба)’, молодзіцца ’зацягвацца лёгкімі хмарамі, мутнець’ (ТС). Укр.помолоди́тися ’пакрыцца тонкімі, белымі хмаркамі’, моло́дить ся ’збірацца на дождж’, мо́лоди, мо́лоді ’невялікія хмаркі на небе’, рус.моложи́ть, замолодить, замолодеть, молоде́ть ’пакрывацца хмарамі, рабіцца хмурным (аб небе)’, замолодь ’дажджавыя хмары’; польск.pomłodziny ’хмары’, młodzi śę ’хмурнее (неба)’ — усе да прасл.mold‑. Назіраецца атаясамліванне паняццяў, звязаных з хмурным, дажджлівым надвор’ем, хмарамі і з працэсамі скісання малака, браджэннем піва, квасу, цеста (рус.замолаживать ’пачынаць брадзіць (аб квасе)’, ’адчуваць ап’яненне’, наўг.молодо́вина ’сыракваша’, укр.молоди́на ’салодкая смятана’, польск.młodzie ’дрожджы’, н.-луж.rozmłoźeńe ’заквашванне’, ’квашанае цеста’, rozmłoda ’закваска’ (Гарачава, Этимология–84, 43–44), славац.mladinka ’бражка, маладое піва’; славен.mladíti ’пакінуць вылёжвацца, даспяваць’, серб.-харв.мла́дити те̑сто ’яшчэ раз перамешваць цеста’, якія Бязлай (2, 187) аб’ядноўвае ў прасл.moldъ ’дробны, мяккі’, роднаснымі да якога з’яўляюцца лац.mollis, ст.-інд.mṛdúṣ ’мяккі, дробны’, ст.-грэч.ἀμαλδύνω ’размякчаю’, ст.-ірл.meldach, арм.mełk ’мяккі’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Скорб м. р. ‘смутак’ (ТС). Укр.скора́ ‘тс’, рус.скорбь, ст.-рус.скърбь, серб.-харв.скр̑б ‘клопат’, славен.skȓb ‘тс’, балг.скръб, ст.-слав.скръбь ‘му́ка, няшчасце, гора’. Прасл.*skъrbь ‘смутак, клопат’, *skъrběti ‘смуткаваць; тужыць’, якія роднасныя літ.дыял.skur̃bti ‘смуткаваць’, skurbė ‘смута, гора, нястача’, лат.skúrbt, skurbstu ‘хмялець, траціць прытомнасць’, skur̂ba ‘галавакружэнне; ап’яненне; цечка (у авечак)’. Паводле Ларына (История, 42), сучасныя значэнні пераносныя на базе першаснага ‘хвароба’. Мяркуюць, што славянскія словы маюць агульнае паходжанне з рус.вяц.ско́рблый ‘ссохлы, зморшчаны; заскарузлы, закарэлы’ (сюды ж адносяцца зафіксаваныя Ластоўскім ско́рбнуць ‘карэць; дубець’, ско́рблік ‘крухмал’, скарблі́ць ‘прыдаваць жорсткасць тканіне’), якое суадносіцца з ст.-ісл.skarf ‘зморшчаны, худы, востры’, ст.-в.-ням.skar(p)f, с.-в.-ням.scharpf ‘востры’, што ўрэшце ўзыходзяць да пашыранай формы і.-е.*(s)ker‑ ‘рэзаць’: *(s)kerb(h)‑/*(s)kreb(h)‑, параўн. серб.-харв.oskŕbiti ‘параніць’ і ‘задаць смутку’, а таксама ‘клапаціцца’. Паводле Мартынава (Язык, 44), апошняе — вынік перабудовы семантыкі ў паўднёвых славян пад уплывам іншамоўных пранікненняў.