паняцце стараж.-грэч. этыкі пра ціхамірнасць і душэўны спакой як мэту і форму паводзін. Ант. мысліцелі лічылі, што атараксія садзейнічае непрадузятаму роздуму. Калі матэрыялісты (Дэмакрыт, Эпікур, Лукрэцый) бачылі гэты шлях у пазнанні свету, пераадоленні страху і трывог, у дасягненні душэўнага спакою і ўнутранай гармоніі, то ў этыцы прыхільнікаў скептыцызму (Пірон) атараксія дасягаецца ўстрыманнем ад суджэнняў пра дабро і зло, ісціннае і памылковае, прымірэннем з рэальнасцю (гл. таксама Апатыя). Атараксія, узведзеная ў этычны прынцып, супярэчыць актыўнай, сацыяльна-дзейснай жыццёвай пазіцыі.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сплін
(англ. spleen, ад гр. splen = селязёнка)
сумны настрой, апатыя, хандра.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПЕЛА́ГРА (ад італьян. pelle agra шурпатая скура),
захворванне, абумоўленае недастатковасцю ў арганізме або няпоўным засваеннем ім нікацінавай кіслаты, трыптафану, рыбафлавіну. Пашкоджвае скуру (дэрматоз), страўнікавы тракт, парушае псіхіку. Часцей хварэюць дарослыя. Паталогія страўнікава-кішачнага тракту (энтэрыты, лямбліёз) зніжае забяспечанасць арганізма нікацінавай к-той. Фактары, якія павялічваюць патрэбу ў нікацінавай к-це — цяжарнасць, цяжкая фіз. праца, ператамленне. П. часцей бывае ў вясенне-летні перыяд. Прыкметы: на скуры сім. высыпка эрытэматозных плям (нагадваюць сонечны дэрматыт), скура набывае шэры колер, робіцца сухой, шурпатай, з тлустымі лускаватымі адкладамі, развіваецца атрафія, гіперпігментацыя. На плямах утвараюцца пухіркі, язвы, якія павольна рубцуюцца. Змены нерв. сістэмы: апатыя, вяласць, полінеўрыты, сутаргі і інш. Неабходна адрозніваць ад парфірыі скуры, таксідэрміі, фотадэрматозу. Хварэюць таксама жывёлы. Лячэнне: вітаміна- і дыетатэрапія.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
marazm, ~u
м.
1. маразм;
2.перан. застой, апатыя, распад, заняпад
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
санлі́васць, ‑і, ж.
Схільнасць да сну; жаданне спаць. Кузёмка лена ўставаў, спаласкваў халоднай вадою твар, каб змыць санлівасць з яго, і ішоў, куды трэ было гаспадару.Сабаленка.Міканора і самога хіліла на дрымоту, і ён падумаў, ці не на дождж санлівасць гэта паказвае.Мележ.//перан. Бяздзейнасць, апатыя, пасіўнасць. Гэй, узвейце сваім крыллем, Арляняты, буйна, бурна На мінулых дзён магіле, Над санлівасцю хаўтурнай!..Купала.[Александровіч:] — Ліха яго ведае, а можа калі не будзе барацьбы, тады апануе [нас] санлівасць і паэзія перастане выконваць сваю непасрэдную выхаваўчую функцыю?Хведаровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
bezwład, ~u
м.
1. бяссілле; бяздзейнасць; інертнасць; апатыя;
2.мед. нерухомасць; параліч;
bezwład kończyn — параліч канечнасцяў;
siłą ~u — па інерцыі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)