РАБУШЫ́НСКІЯ,

дынастыя рас. прамыслоўцаў, банкіраў і паліт. дзеячаў. Заснавальнік М.​Я.​Рабушынскі быў вядомы з 1840-х г. як уладальнік тэкст. фабрык у Маскве і Калужскай губ. У канцы 19 — пач. 20 ст. валодалі шматлікімі баваўнянымі, шклянымі, ільноапрацоўчымі, папяровымі і паліграф. прадпрыемствамі ў розных губ.; у гады 1-й сусв. вайны набылі шэраг прадпрыемстваў лясной і металаапрацоўчай прам-сці, пачалі будаваць аўтамаб. завод. У 1900 падпарадкавалі сабе Харкаўскі пазямельны банк, у 1902 засн. Банкірскі дом братоў Р. (з 1912 Маскоўскі банк). Адыгрывалі вядучую ролю ў прадпрымальніцкіх арг-цыях Расіі. З Р. найб. вядомы ўнук М.​Я.​Рабушынскага Павел Паўлавіч (30.6.1871, Масква — 19.7.1924), саўладальнік і кіраўнік (з 1900) «Т-ва мануфактур П.​М.​Рабушынскага з сынам», Маскоўскага банка, «Т-ва друкарань П.​П.​Рабушынскага», акцыянер многіх кампаній. У 1905—06 чл. ЦК партыі акцябрыстаў. З 1906 уваходзіў у кіраўніцтва партыі мірнага абнаўлення, з 1912 — прагрэсістаў. У 1915 ініцыятар стварэння і старшыня маскоўскага Ваен.-прамысл. к-та. Падтрымаў Карнілава мяцеж 1917. З 1919 у Францыі.

т. 13, с. 189

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

банкі́р

(фр. banquier, ад іт. banchiere)

буйны акцыянер або ўладальнік банка 1.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

акцыяне́рны

(ад фр. actionnaire = акцыянер)

заснаваны на акцыях;

а-ае таварыства — асноўная арганізацыйная форма прадпрыемстваў, капітал якіх утвараецца шляхам продажу акцый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акцыяне́рны

(ад фр. actionnaire = акцыянер)

заснаваны на акцыях​2 (напр. а-ае таварыства).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

па́йшчык м. эк. Téilhaber m -s, -; Ánteilbesitzer m -s, -; Ákti¦enbesitzer m -s, -; Aktionär m -(e)s, -e (акцыянер);

па́йшчык кааператы́ва Genóssenschaftsmitglied n -(e)s, -er

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)