акцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік акцый¹, саўладальнік акцыянернага прадпрыемства.

|| прым. акцыяне́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акцыяне́р

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. акцыяне́р акцыяне́ры
Р. акцыяне́ра акцыяне́раў
Д. акцыяне́ру акцыяне́рам
В. акцыяне́ра акцыяне́раў
Т. акцыяне́рам акцыяне́рамі
М. акцыяне́ру акцыяне́рах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

акцыяне́р м. акционе́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

акцыяне́р, ‑а, м.

Уладальнік акцый; удзельнік акцыянернага прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

акцыяне́р м. эк. Aktionär m -s, -e; Ákti¦eninhaber m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

акцыяне́р

(фр. actionnaire)

удзельнік прадпрыемства, заснаванага на акцыях; уладальнік акцый.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

акцыяне́р

(фр. actionnaire, ад лац. actio = дзеянне)

удзельнік прадпрыемства, заснаванага на акцыях​2, уладальнік акцый.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

банк-акцыяне́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. банк-акцыяне́р ба́нкі-акцыяне́ры
Р. ба́нка-акцыяне́ра ба́нкаў-акцыяне́раў
Д. ба́нку-акцыяне́ру ба́нкам-акцыяне́рам
В. банк-акцыяне́р ба́нкі-акцыяне́ры
Т. ба́нкам-акцыяне́рам ба́нкамі-акцыяне́рамі
М. ба́нку-акцыяне́ры ба́нках-акцыяне́рах

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

банкі́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік або буйны акцыянер банка¹.

|| прым. банкі́рскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

акционе́р акцыяне́р, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)