замёрзлы і заме́рзлы, ‑ая, ‑ае.
1. Цвёрды, зацвярдзелы ад холаду. Замёрзлая зямля. Замёрзлая гразь. // Пакрыты лёдам, ледзяной коркай. Замёрзлыя вокны. // Сапсаваны марозам, выведзены са строю. Замёрзлая вадакачка.
2. Які загінуў, памёр ад холаду. Дзе ды[хае] крыніца ў кустах ля сяла, душы дзве замёрзлых жанчына знайшла. Вялюгін. // Моцна азяблы, прамёрзлы. Замёрзлыя пальцы не слухаліся. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
азы́злы, ‑ая, ‑ае.
1. Хваравіта тоўсты, апухлы. Азызлы твар. Азызлыя рукі. □ Хада насцярожанай стала — страцілі ногі былую гнуткую цвёрдасць.. Цяпер ныюць ногі, цяжкія, азызлыя. Лынькоў.
2. Азяблы, настылы. На ўзгорачку, у кусточку, пырхала нейкая азызлая птушачка. Гарэцкі. Федзя запомніў больш за ўсё тую апошнюю восень — познюю, сырую, з азызлай зямлёй і нізкімі аблокамі, якія ледзь не чапляліся за вершаліны дубоў. Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кале́ць ’зябнуць, мерзнуць’ (БРС, ТСБМ, Нас., Шат.), ’дубець, карчанець’ (Нас.), ’здыхаць’ (Яруш.). Рус. бран., смал., цвяр., пск., наўг., вяц. і інш. колеть ’цвярдзець’ (у Даля без геаграфіі), (смал.) ’здыхаць’. Відаць, інавацыя ў бел. і шэрагу рус., пагранічных з беларускімі гаворках. Утворана аналагічна дубець, карчанець і да т. п. ад кол (гл.). Што датычыць семантыкі, асноўнае значэнне ’станавіцца цвёрдым’, адкуль і ’мерзнуць’ і ’здыхаць’. З вытворных слоў звяртае на сябе ўвагу калелая ў выразе калелая бярэ (Янк. БП), бадай яго каліэлая ўзела (Сержп. Грам.). У Насовіча калёлая тлумачыцца як наз. жан. р. са значэннем ’холад, дрыжыкі’: «Колѣлая цебе берець, на печь лѣзсшъ» (Нас., 242), колѣлый ’замёрзлы, азяблы’. Думаецца, што можна меркаваць пра беларускую інавацыю, паколькі дакладны адпаведнік быў адзначаны толькі Дабравольскім: колелая ’дрыжыкі, ліхарадка’. Не выключана, што тут эўфемістычная назва хваробы, параўн. рус. дыял. назву ліхаманкі колотуха. У такім выпадку значэнне магло развіцца натуральна на базе семем ’зябнуць’ і ’дрыжаць, трэсціся’ (параўн. і трасца ў аналагічных выпадках). Да статуса інавацыі параўн. рус. том. колеться ’зябіць, ліхаманіць’: «колется тебе всё, колется, хворатся».
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
халодны, схаладнелы, марозны, марозлівы, стылы, настылы, зябкі, азяблы, свежы; адубелы, адубянелы, сіверны, сіверкі, сіберны (разм.); сцюдзёны, сцюжны, закляклы, знобкі (абл.); ледзяны, лядзяны, лядовы, ільдзяны, аледзянелы (перан.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)