Азыза́ць (БРС, Бір., Касп., Шат.), азызнуць (КЭС), азызлы ’апухлы’ (Шат., КЭС), азызнівець ’апухнуць’ (Бір. дыс.) да аслізлы (гл.) ’гладкі? Семантычна параўн. гладкі ў значэнні тлусты’ і гладкі ў значэнні ’аслізлы’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bloated

[ˈbloʊtəd]

adj.

1) напу́хлы, азы́злы

bloated faces — азы́злыя тва́ры

2) ду́тыя; ве́льмі вялі́кія

bloated armaments — празьме́рнае ўзбрае́ньне

- bloated herring

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Аду́лаваты ’сутулаваты, азызлы’ (Нас.). Кантамінацыйная форма, гл. адутлаватасць і сутулаваты. Не выключаны таксама балтыйскі ўплыў. Параўн. літ. dulė́ti, dùlti ’гніць, парахнець’, dū́lis, dūlỹs, dū́lià ’стары чалавек, спарахнелае дрэва’ (Урбуціс, Baltistica, V (I), 1969, 57).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Апунды́рыцца ’ўздуцца (пра жывот)’ (Касп.). Напэўна, звязана з пуза, рус. дыял. пуздро ’жывот’, укр. пуздратий ’тоўсты, з вялікім жыватом’, пуздракуватайазызлы’ з заменай у групе здр з на н і ўстаўным ы па ўзору пузыр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пухля́к (puchläk) ’тоўсты, пухлы чалавек’ (Варл.), ’той, хто мае наліты ад нездароўя твар’ (Нас.), ’азызлы чалавек’ (ТС, ельск., рэч., Мат. Гом.), ’падасінавік’ (дзятл., Сцяшк. Сл.), ’падбярозавік’ (шчуч., Нар. лекс.). Да пухлы ’надуты’, што характарызуе знешні выгляд асобы або прадмета.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

дру́злы, ‑ая, ‑ае.

1. Гнілы, трухлявы, рассыпчаты. Друзлы грыб. □ Ступіўшы на прагаліну,.. дзе друзлы камень асыпаецца крохкай жарствой, [мядзведзь] спыняе крок. Лынькоў. І крыгі яшчэ ішлі. Ужо апошнія — друзлыя, іржавыя. Ракітны.

2. Вялы, рыхлы, азызлы. Друзлае цела. // З рыхлым, азызлым целам. Ураднік — друзлы, з абвіслымі шчокамі, з слязлівымі вачамі ды з нейкай павольнасцю ў руках. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дру́злы

1. (гнілы, трухлявы) morsch, welk, schlaff; bröckelig (рассыпісты);

2. (азызлы, вялы, рыхлы) schlaff; welk (твар); belibt, mit inem Schmrbauch;

3. перан (бязвольны) wllensschwach

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Дру́злы ’друзлы’ (БРС), ’азызлы’ (Касп.). Паводле Трубачова (Слав. языкозн., V, 178), відаць, прасл. лексічны дыялектызм бел. мовы. Зыходная форма *drǫzlъjь, якую Трубачоў (там жа) параўноўвае з літ. drumzlùs, drum̃zlinas, drumžlùs ’мутны’. Сюды ж з іншай формай вакалізму і крыху іншай суфіксацыяй адносяцца, паводле Трубачова, і ст.-слав. дрѧселъ, дрѧхлъ, рус. дря́хлый і г. д. Сюды адносіцца і бел. дру́знуць ’друзнуць’ (БРС). Параўн. яшчэ дра́хлы (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пусты́, ‑ая, ‑ое.

1. Нічым не запоўнены, не заняты (пра тое, што можа змяшчаць у сабе што‑н.). Пусты карабок. Пустая бутэлька. □ Пастаіць гаспадыня ля свае каровы, пачакае, пакуль тая паранку з’есць, і назад пусты цэбар нясе. Чорны. Па пустым рукаве можна было меркаваць, што чалавек гэты не мае адной рукі. Лынькоў. // Не заняты нікім, нічым; свабодны, вольны. [Ярохін] дастаў чамадан, на пустым сядзенні разаслаў газету, паклаў хлеб, кансервы. Шамякін. К вакзалу падышоў пусты аўтобус. Людзі з рэчамі сталі гуртавацца каля яго дзвярэй. Ермаловіч. // Бязлюдны; нежылы. Двор быў пусты і азызлы, з халодным глянцам размешанай гразі. Скрыган. Сышоў з хаты і Пархвен. Калі праз пэўны час ён тайком з’явіўся ў Галасках, яго спаткала пустая вёска. Кудраўцаў. // Вольны ад работы, ад заняткаў. Пустыя дні бяздзейнасці, асабліва на першым пачатку, мучылі Маю. Дуброўскі. // Без пладоў або з недаспелым плодам. Пусты колас. Пусты арэх. □ Яравыя гарэлі на корані, а жыта, пасмяглае, нізкарослае, было пустое. Чыгрынаў. // Прыгатаваны без тлушчу, мяса. Пусты боршч. □ У стральца дым густы, ды абед пусты. Прыказка. // Нятлусты, неўрадлівы (пра зямлю). Верная зямля ў малінаўцаў была напалову слуцкая — тлустая і ўраджайная, напалову палеская — пустая і пясчаная. Чарнышэвіч.

2. Які мае ўсярэдзіне пустату. Пусты шар. Пустыя сцены.

3. Які нічога не мае, нічога не прыдбаў; без здабычы. Лісічкі, рабіна, баравікі — гэта добра: пойдзеш у лес — пусты не вернешся. Ракітны. На возе — нічога: сена толькі для вачэй, але Апейка паручыцца мог бы — не пусты едзе, вязе нешта. Мележ.

4. перан. Неглыбокі, бяссэнсавы; не сур’ёзны. Пустая гаворка. □ Перакідаючы пустыя словы, .. [Валя і Сашка] апынуліся каля вялікага сквера і ўвайшлі ў яго. Чорны. Міхалка пустых фраз не любіць гаварыць. Яго прамовы цяпер кароткія і моцныя. Бядуля. Пустым становіцца жыццё ў чалавека, калі ў яго адбіраюць любімую працу. Шахавец.

5. перан. Які не мае сур’ёзнага значэння; беспадстаўны. Пустая пахвальба. Пусты страх. Пусты смех. □ Знікалі турботы, хваляванні, а калі і абуджаліся на хвілінку, дык выглядалі ўжо як нікчэмныя, пустыя. Карпаў. Не гарэў ён [народ] пустым летуценнем. За дармовым не гнаўся рублём. Куляшоў. // Бескарысны, бясплодны, беспаспяховы. [Мікалай Іванавіч] быў расчараваны пустой работай — сваім выступленнем перад выключаным мікрафонам. Шахавец. Дзед Талаш .. ужо хацеў рушыць і ісці хоць куды, абы не стаяць тут у пустым і бясплодным чаканні. Колас.

6. перан. Які не мае сур’ёзных інтарэсаў; духоўна абмежаваны, бедны. [Чыжыку] ўжо вельмі падабаўся Саўчанка, які даў гэтую гранату і які не так даўно здаваўся пустым чалавекам. Лупсякоў.

7. у знач. наз. пусто́е, ‑ога, н. Тое, што не заслугоўвае ўвагі; што‑н. нязначнае. — Ніхто цябе не вінаваціць. Не люблю толькі, калі людзі пустое мелюць. Машара. [Ціхон] не церпіць усяго пустога, легкадумнага — ні ў словах, ні ў справах. Ракітны.

•••

Затычка ад пустой бочкі гл. затычка.

Біцца за пусты мех гл. біцца.

З пустымі рукамі гл. рука.

Пераліваць з пустога ў парожняе гл. пераліваць.

Пустая гаворка гл. гаворка.

Пустое месца гл. месца.

Пусты кашалёк гл. кашалёк.

Пустыя кішэні у каго гл. кішэнь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)