Камо́ўнік ’ажыннік’, камочнік ’тс’ (смарг., Шатал.), да камыажына’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ostrężyna

ж. бат. ажына (Rubus ceasius L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

jeżyna

ж. бат. ажына (Rubus fruticosus L.)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Скарбары́хаажына шызая, Rubus caegius L.’ (Кіс.). Няясна. Параўн. яшчэ цербалін (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пані́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. панік, ‑ла; зак.

1. Схіліцца, апусціцца, прыгнуцца. Два хляўцы з паветкамі, хілы плот панік. Машара. Выспела ажына. Пачарнела ад ягад, панікла долу: ягады абляпілі яе, што жучкі. Пташнікаў.

2. перан. Паддацца прыгнечанаму настрою; стаць разбітым духоўна. [Валя] апусцілася ў крэсла і панікла, як ад бязмернай стомы. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЕГЕТАТЫ́ЎНАЕ РАЗМНАЖЭ́ННЕ,

утварэнне новага арганізма з часткі мацярынскага, адзін са спосабаў бясполага размнажэння. У жывёльных арганізмаў ажыццяўляецца пачкаваннем (губкі, кішачнаполасцевыя, некат. чэрві, імшанкі, абалоннікі) або дзяленнем (прасцейшыя, плоскія і кольчатыя чэрві), у ніжэйшых раслін (напр., у водарасцей) — часцей дзяленнем, радзей пачкаваннем (некат. сумчатыя грыбы, напр., дрожджы, некат. базідыяльныя грыбы), у ніжэйшых шматклетачных раслін — распаданнем цела на часткі, здольныя да рэгенерацыі. Вышэйшыя расліны могуць размнажацца карэнішчамі (шматгадовыя травы), чаранкамі (сцябловымі — агрэст, вярба, ружа, таполя; лісцевымі — бягонія, седум; каранёвымі — ажына, вішня, маліна, сліва), адводкамі (яблыня, груша, ягадныя культуры), цыбулінамі (цыбуля, часнок), клубнямі (бульба, тапінамбур) і інш. Вегетатыўнае размнажэнне мае шэраг пераваг перад палавым: лёгкасць размнажэння, хуткае развіццё і ранні пачатак плоданашэння, захаванне ў патомстве прыкмет і ўласцівасцей мацярынскай расліны. Выкарыстоўваецца ў пладаводстве, агародніцтве, лесаводстве.

т. 4, с. 54

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫЛЕ́ПСКІ,

ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Мінскім р-не. Створаны ў 2000 з мэтай захавання ў натуральным стане ландшафтных комплексаў з высокаўзроставымі хваёвымі лясамі, рэдкімі і знікаючымі відамі раслін і жывёл. Пл. 3242 га. Шыракахвалістыя водналедніковыя ўрочышчы з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, лагчыны, даліны, вярховыя і пераходныя балоты. Лясы з карэнных дрэвастояў: хвойнікі (56%), ельнікі (35%), бярэзнікі з дамешкамі асіны (9%). У флоры 428 відаў сасудзістых раслін, у т. л. 16 рэдкіх і знікаючых: гарлянка пірамідальная, купальнік горны, пярэсна еўрапейская, пылкагалоўнік чырвоны, лілея кучаравая, кураслеп лясны, шпажнік чарапіцавы і інш. занесены ў Чырв. кнігу Беларусі. Шмат гасп.-карысных відаў, у т. л. ажына, парэчкі, суніцы і інш. З прадстаўнікоў фауны дзяцел зялёны і саракуш шэры занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.

П.​І.​Лабанок.

т. 13, с. 69

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сурмалі́наажына, Rubus caesius L.’ (Касп.), ’дуброўка прамастаячая, Potentilla erecta (L.) Rausch.’. Гл. сербаліна; перанос назвы на дуброўку звязаны з падабенствам апошняй да ажыны, параўн. іншыя назвы: дзеравя́нка, кустарнае дзерава ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

МАЗЫ́РСКІЯ ЯРЫ́,

ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў г. Мазыр і Мазырскім р-не Гомельскай вобл. Засн. ў 1986 з мэтай захавання, рэкрэацыйнага выкарыстання і павышэння ўстойлівасці лагчынна-яравых утварэнняў. Пл. 1141,5 га.

Размешчаны на ўзвышанай і расчлянёнай ч. Мазырскай грады на выш. 150—200 м. Шчыльнасць яроў да 30 шт/км². Града складзена з пяскоў, пясчана-гравійнага матэрыялу, марэнных супескаў і суглінкаў. Лясы бярозавыя, хваёвыя, дубовыя, чорнаальховыя, грабавыя і кляновыя; ёсць бук і піхта. У флоры больш за 500 відаў сасудзістых раслін, у т. л. занесеных у Чырв. кнігу: венерын чаравічак сапраўдны, гусіная цыбуля пакрывальцавая, званочак сібірскі, клапагон еўрапейскі, кураслеп лясны, лілея кучаравая, мнаганожка звычайная. Шмат гаспадарча-карысных раслін, у т. л. ажына, барбарыс, маліна, каліна, шыпшына і інш.; у арнітафауне шмат драпежных птушак.

П.​І.​Лабанок.

т. 9, с. 518

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Сі́тніца1ажына валасістая, Luzula pilosa (L.) Willd.’ (маг., Кіс.), ‘ажына, Luzula (Байк. і Некр., Інстр. 2). Да сіт, сі́тнік (гл.); назва дадзена з прычыны змяшэння з сітнікам (гл. Аненкаў, 200).

Сі́тніца2 ‘хлеб, спечаны з прасеянай мукі; сітны (або белы) хлеб’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. ПЗБ, Ян., Жд. 1, Янк. 2, Варл.), ‘сітная мука’ (Нар. сл.), сі́тнік ‘сітны хлеб’ (Касп., Нік., Оч., Мат. Гом., Нар. сл.), сітня́к (Сцяшк.), сі́тны (Нас., Др.), сі́тны хлеб (Сл. ПЗБ) ‘тс’, сі́тні ‘пшанічны’ (Сцяшк. Сл.). Дэрыват ад сі́тны ‘прасеяны праз сіта’, якое ад сіта (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)