Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адамкну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1.Адчыніцца; стаць незамкнутым. Замок адамкнуўся. Дзверы адамкнуліся.
2. Адчыніць памяшканне, у якім знаходзішся; зрабіць свабодным уваход да сябе. Дзікі, прарэзлівы голас, поўны роспачы, выгукваў: — Адчыні! Адамкніся!Колас.
3.перан. Стаць даступным, магчымым для каго‑н. Спяць дзяды — ім былое абрыўкамі сніцца: адамкнуўся для іх зачараваны сад.Дудар.
•••
Рай адамкнуўсякамугл. рай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкры́цца, -ры́юся, -ры́ешся, -ры́ецца; зак.
1. Стаць адкрытым; адчыніцца (гл. адкрыць).
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра рану: перастаць зажываць, разысціся краямі.
Адкрыліся старыя раны.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць бачным, паказацца.
Наперадзе адкрыўся цудоўны краявід.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выявіцца, з’явіцца (разм.).
Адкрылася хвароба.
5.каму. Расказаць пра сябе адкрыта, шчыра, прызнацца ў чым-н.
А. свайму сябру.
6. Стаць зразумелым каму-н.
Перад намі адкрылася ясная будучыня.
Свет мастацтва адкрыўся для мяне.
7.перан. Стаць даступным, магчымым.
Перад ім адкрываліся ўсе дзверы.
8. Пачаць сваё існаванне, дзейнасць (пра ўстанову, прадпрыемства і пад.).
У суседняй вёсцы адкрылася школа.
|| незак.адкрыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адкры́цца
1. (адчыніцца, расхінуцца) sich öffnen; aúfgehen*vi (s); sich áuftun*;
2. (пачаць дзейнасць) begínnen*vi;
тэа́тр адкры́ўся das Theáter ist jetzt geöffnet; das Theáter hat séine Pfórten geöffnet (высок.);
у мяне́ во́чы адкры́ліся die Áugen gíngen mir auf
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВАСІ́ЛЬЕЎ Барыс Львовіч
(н. 21.5.1925, г. Смаленск),
рускі пісьменнік, драматург. Скончыў Ваен. акадэмію бранятанкавых войск (1948). Вядомасць прынесла аповесць «А досвіткі тут ціхія...» (1969; аднайм. фільм, 1972; Дзярж. прэмія СССР 1975; бел.пер. Ю.Гаўрука; інсцэніроўка Бел. т-ра Я.Коласа 1971 і інш.), у якой адзін з трагічных эпізодаў Вял. Айч. вайны ўзняў да значнага філас.-маст. абагульнення. Працяг ваен. тэматыкі ў аповесцях «Іванаў катэр», «Самы апошні дзень» (абедзве 1970), «Сустрэчны бой» (1979) і інш., у рамане «У спісах не лічыўся» (1974). Сац.-маральная праблематыка ў раманах «Не страляйце ў белых лебедзяў» (1973), «І быў вечар, і была раніца», «Вам прывітанне ад бабы Леры» (абодва 1989), аповесцях «Незгасальная купінá» (1986), «Жыла-была Клавачка», «Кароткая ракіроўка», «Гібель багінь» (усе 1989) і інш.Гіст. раман «Былі і небыліцы» (кн. 1—2, 1977—80) прысвечаны падзеям руска-турэцкай вайны 1877—78. Аўтар біягр. аповесці «Лятуць мае коні» (1982), п’ес «Афіцэр» (1955), «Стукайце і адчыніцца» (1959), апавяданняў, кінасцэнарыяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адсу́нуцца, ‑сунуся, ‑сунешся, ‑сунецца; зак.
1. Перамясціцца на нейкую адлегласць; пасунуцца. Світае... За кратамі, паміж веццем дзвюх бяроз, там, дзе быў месяц, які ўжо адсунуўся і паблек, палоссе перастала кланяцца, заціхла, чакаючы сонца.Брыль.// Размясціцца далей, аддаліцца. Бабуля адсунулася на самы край лаўкі, у цянёк пад ліпай, але і тут яе даставалі гарачыя прамені.Сіняўскі.//перан. Стаць менш значным, менш важным. Кожны думаў цяпер толькі аб тым, каб выратавацца і выжыць, а ўсё іншае адсунулася ўбок.Маўр.
2.Адчыніцца, адкрыцца, раскрыцца, адхінуцца. Шэрая тканіна адсунулася ад запечка, напялася, задрыжала, як на ветры, знікла.Пташнікаў.У гэты час загрукалі жалязякі, і дзверы адсунуліся.С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)