адчыні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ніцца; зак.

Стаць адчыненым.

Дзверы адчыніліся.

|| незак. адчыня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адчыні́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. адчы́ніцца адчы́няцца
Прошлы час
м. адчыні́ўся адчыні́ліся
ж. адчыні́лася
н. адчыні́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

адчыні́цца сов.

1. (о двери, окне, шкатулке и т.п.) откры́ться; отвори́ться;

2. отку́пориться;

3. (о начале собрания, заседания и т.п.) см. адкры́цца;

Сеза́м, ~ні́ся!шутл. Сеза́м, откро́йся!

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчыні́цца, ‑чыніцца; зак.

1. Адкрыцца (пра акно, дзверы, века скрыні, куфра і пад.). Я адшчапіў кручок, піхнуў рукою форткі. Акно адчынілася, у хату дыхнула вясна. Брыль. У гэты момант адчыніліся вароты, і ў Гарадок уехала фурманка з гнядым касманогім конікам. Ракітны.

2. Тое, што і адкрыцца (у 5 знач.). [Скрылевіч:] Дзякуючы сяму-таму з дужэйшых, улез у Інстытут сельскай гаспадаркі, які тады толькі што адчыніўся. Крапіва.

3. Стаць даступным, магчымым. Свет новы адчыніўся перад Ігнасём ва ўсёй прывабнай і бліскучай прынаднасці. Мурашка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расчыні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чы́ніцца; зак.

Адчыніцца, стаць адчыненым.

Дзверы расчыніліся.

|| незак. расчыня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прачыні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ы́ніцца; зак.

Не поўнасцю адчыніцца.

Дзверы прачыніліся.

|| незак. прачыня́цца, -я́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отвори́ться адчыні́цца, мног. паадчыня́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адчыня́цца, ‑яецца; незак.

1. Незак. да адчыніцца.

2. Зал. да адчыняць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

отве́рзтись сов., книжн., уст. адчыні́цца; растулі́цца, расхілі́цца, раскры́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсу́нуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -нься; зак.

1. Сунучыся, перамясціцца на невялікую адлегласць; аддаліцца.

А. ад акна.

2. перан. Стаць менш значным, менш важным.

3. Адчыніцца, раскрыцца, адхінуцца.

|| незак. адсо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)