байні́ца, -ы, мн. -ы, -ні́ц, ж.

Адтуліна ў сцяне абарончых збудаванняў для вядзення агню.

|| прым. байні́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паддува́ла, -а, мн. -ы, -ва́л, н.

Адтуліна ў печы пад топкай для ўзмацнення цягі.

|| прым. паддува́льны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праём, -а, мн. -ы, -аў, м.

Адтуліна ў сцяне для акна, дзвярэй.

Дзвярны п.

|| прым. праёмны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

трап², -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Адтуліна ў падлозе для сцёку вады і спуску яе ў каналізацыю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

амбразу́ра, -ы, ж.

1. Адтуліна ў абарончым збудаванні; байніца.

2. Аконны або дзвярны праём (спец.).

|| прым. амбразу́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Адтуліна ў доменных печах, праз якую выпускаецца расплаўлены метал ці шлак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадазлі́ў, -ліва, мн. -лівы, -ліваў, м. (спец.).

Адтуліна ў верхняй частцы плаціны для сцёку лішняй вады.

|| прым. вадазлі́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прало́м, -у, м.

1. гл. праламаць.

1. мн. -ы, -аў. Адтуліна, праламанае месца.

Праломы ў сценах.

|| прым. прало́мны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

про́разь, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Скразная прарэзаная адтуліна; жалабок.

П. прыцэла.

2. Від скразной разьбы (спец.).

Мастацкая п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

МІКРАПІ́ЛЕ (ад мікра... + грэч. pylē уваход, адтуліна),

у жывёладтуліна ў шчыльных яйцавых абалонках, праз якую сперматазоід пранікае ў яйцо. Колькасць М. ад 1 да некалькіх дзесяткаў. Бывае ў насякомых, малюскаў, рыб і інш. У раслін М. — вузкі канал у покрыве семязавязі, праз які пранікае пылковая трубка.

т. 10, с. 360

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)