адтапы́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Аддзяліць ад чаго‑н., адставіць (руку і інш.). [Пчолка].. адтапырыць крылцы і лезе з галоўкай у маленькую кветачку. Пташнікаў. Галя адтапырыла тонкія губы, прыжмурыла вочы.. і адмоўна крутнула галавою. Дуброўскі. // Расхінуць, разгарнуць. Сахрон прысеў да нас на дошкі, кульцяпкаю правай рукі.. адтапырыў кішэню штаноў. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

набо́к, прысл.

1. На адзін з бакоў. Галас, схіліўшы набок галаву, падышоў да мяне бачком. Колас. Машыну падкінула і нахіліла набок. Новікаў. Русыя валасы акуратна зачасаны набок. Алешка. Схапіўшыся за грудзі, дэсантнік пахіснуўся набок, ніцма ўпаў на зямлю. М. Ткачоў. // Набакір; накасяк. У пасаджанай набок новенькай шапцы з залацістай эмблемай чыгуначніка.. [Вася] бадзёра наігрываў вясёлы факстрот, склікаючы да сябе суседскую моладзь. Ракітны. // Убок (адкінуць, адставіць і пад.). Работай сагрэйся, калі халады, Не будзеш пахукваць на рукі тады. Набок — рукавіцы, ватоўку — набок. Бялевіч. Ад яго [Міколавых] удараў каскі Адлятаюцца набок. Броўка.

2. у знач. выкл. З дарогі; прэч. Пад’ехаў пан. — Набок! — крычыць мужыку. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

odstawić

зак.

1. адставіць; адсунуць;

2. даставіць;

odstawić na miejsce towar — даставіць тавар на месца;

odstawić dziecko od piersi — адняць (адвучыць) дзіця ад грудзей

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

margines, ~u

м.

1. поле;

margines książki — палі кнігі;

na ~ie — а) на палях;

перан. дарэчы [кажучы];

2. другаснае пытанне;

zepchnąć na margines — адставіць убок, адсунуць на перыферыю;

margines społeczny — падонкі грамадства; маргіналы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

wrócić

wróc|ić

зак.

1. вярнуць;

2. вярнуцца;

~ę do ciebie — я вярнуся да цябе;

~ić do siebie — вярнуцца дадому;

~ić do przytomności — апрытомнець; ачомацца;

~ić do zdrowia — вылечыцца;

wrócić! — вайск. адставіць!

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

страявы́ 1, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да строю (у 1 знач.), звязаны з дзеяннямі войска ў страі. — Чаго ж вы ўрэшце хочаце? — недаўменна перапытваў .. [Соміка] Камар, якому часова даручана была страявая падрыхтоўка ў гэтым зборным лагеры. Лынькоў. / у знач. наз. страява́я, ‑ой, ж. [Гогаберыдзе] прайшоў па стр[аі], раўняючы рады ў шнурок, некалькі разоў паўтарыў «смірна», «адставіць», не забыўся заўважыць пры гэтым, што трэба будзе заняцца страявой. Мележ. // Характэрны для строю, такі, які бывае ў страі. На стадыёне ваеннага гарадка чулася бадзёрая страявая песня. Алешка. / у знач. наз. страява́я, ‑ой, ж. Бывала, байцы засумуюць, А я ад душы зацягну Вясёлую — эх! — страявую — І роту, як лес, скалыхну. Прыходзька.

2. Прызначаны для непасрэднага вядзення баявых дзеянняў (пра часці войска). Яны часта на конях або на матацыкле з каляскай, які выдатна вадзіў палітрук, выязджалі ў страявыя часці дывізіі, і Міхась на практыцы вучыўся авалодваць справай, якая яго чакала. Машара. // Які служыць у такіх часцях, абслугоўвае такія часці. [Саўчанку] суцяшала толькі думка, што ён усё ж не страявы камандзір, а гаспадарчы. Лупсякоў.

•••

Страявы крок гл. крок (у 2 знач.).

страявы́ 2, ‑ая, ‑ое.

1. Высокі і роўны, прыгодны для будаўніцтва (пра дрэвы). Страявы лес.

2. Які ідзе на пабудовы (пра будаўнічы матэрыял). Страявы матэрыял.

•••

Страявы лес гл. лес.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lay3 [leɪ] v. (laid)

1. кла́сці, пакла́сці (асцярожна, акуратна);

lay the basis/foundation(s) заклада́ць асно́вы;

2. lay the table накрыва́ць (на) стол;

3. не́сціся; не́сці/кла́сці я́йкі (пра птушак); адклада́ць/кла́сці я́йцы (пра насякомых, паўзуноў, млекакормячых)

lay the blame on усклада́ць віну́ (на каго-н.)

lay aside [ˌleɪəˈsaɪd] phr. v.

1. адкла́сці, адста́віць убок

2. захава́ць на бу́дучае

lay down [ˌleɪˈdaʊn] phr. v.

1. пакла́сці; скла́сці (зброю, інструменты і да т.п.)

2. закла́сці (фундамент будынка)

3. устана́ўліваць, вызнача́ць (правілы і да т.п.)

lay off [ˌleɪˈɒf] phr. v. infml

1. звальня́ць (звыч. часова)

2. спыні́ць рабі́ць або́ ўжыва́ць што-н.;

He should lay off alcohol before it’s too late. Пакуль не позна, яму трэба кінуць піць.

lay out [ˌleɪˈaʊt] phr. v.

1. выкла́дваць; раскла́дваць;

He laid out the map. Ён разгарнуў карту.

2. планава́ць, праектава́ць

3. infml тра́ціць гро́шы

4. infml павалі́ць, збіць з ног

lay up [ˌleɪˈʌp] phr. v. (with) быць прыкава́ным да ло́жка (з-за хваробы);

He was laid up with a broken leg. Ён быў прыкаваны да ложка з-за зламанай нагі.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)