3.каго-што. Звольніць, зняць; вызваліць ад выканання якіх-н. абавязкаў; пазбавіць магчымасці займацца якой-н. справай (уст.).
А. ад выканання абавязкаў.
4.што і без дап.Адста́віць! Каманда, якая азначае адмену папярэдняй каманды або загад спыніць што-н.
А. размовы ў страі!
|| незак.адстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1—3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
адста́віцьсов.
1.в разн. знач. отста́вить; отнести́;
а. плот — отнести́ забо́р;
а. нагу́ — отста́вить но́гу;
а. за́сланку — отста́вить засло́нку;
2. (выставить вперёд) вы́пятить;
а. губу́ — вы́пятить губу́;
3.воен. (команда) отста́вить!
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адста́віць, ‑стаўлю, ‑ставіш, ‑ставіць; зак.
1.што. Пераставіць, адсунуць убок. Выпілі да дна, толькі старая, ледзь паспытаўшы, адставіла чарку ўбок.Броўка.// Адвесці ўбок, выставіць (руку, нагу, губы і пад.). [Іван Іванавіч] крочыў спераду, моцна адставіўшы адну руку, і цягнуў каляску.Карпюк.Жвір адставіў нагу і затупаў наском туфля па падлозе.Адамчык.Тодар аж губы адставіў, і вусы яго светлыя натапырыліся ад здзіўлення.Крапіва.
2.перан.; каго. Вызваліць ад выканання якіх‑н. абавязкаў; пазбавіць магчымасці займацца якой‑н. справай. І хоць Костуся ад працы ў сельсавеце і адставілі, але і ён прыйшоў.Чорны.
3.што і без дап. Каманда для адмены папярэдняй каманды, для спынення якіх‑н. дзеянняў. [Урач:] — Сёння ўначы адыходзіць каравая, трэба будзе неадкладна паведаміць амерыканцам... — Адставіць! — сціснуйшы кулакі, прашаптала Галіна Пятроўна.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)