Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пасава́ць3
(ням. passen)
падыходзіць, адпавядаць каму-н. або чаму-н.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГОМАЦЭНТРЫЧНЫ ПУЧО́Кпрамянёў,
пучок светлавых прамянёў, якія (самі або іх прадаўжэнні) перасякаюцца ў адным пункце. Хвалевая паверхня, што адпавядае гомацэнтрычнаму пучку, — сфера, яе цэнтр — пункт перасячэння гомацэнтрычнага пучка. Відарыс аптычны будзе дакладна адпавядаць арыгіналу (кожнаму пункту арыгінала адпавядае пэўны пункт відарыса), калі гомацэнтрычны пучок пасля праходжання праз аптычную сістэму пераўтвараецца ізноў у гомацэнтрычны.
*Ліцава́ць2, ліцёва́ті ’адпавядаць пэўным нормам, правілам’ (беласт., Сл. ПЗБ) запазычана з польск.licować ’адпавядаць, гарманіраваць з чым’. Да паўн.-слав.licevati. Параўн. балг.невестино лице ’знак цнатлівасці на шлюбнай кашулі маладой’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прафілява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак. і незак., што (спец.).
1. Надаць (надаваць) чаму-н. правільны профіль (у 2 знач.).
П. дарогу.
2. Надаць (надаваць) профіль (у 3 знач.), адпавядаць профілю (у 3 знач.).
|| наз.прафілява́нне, -я, н.іпрафілёўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
станда́рт, -у, М -рце, мн. -ы, -аў, м.
1. Тыпавы ўзор, мадэль, якім павінна адпавядаць што-н. сваім памерам, формай, якасцю і пад.
Зацверджаны с. вырабаў.
2.перан. Тое, што не мае ў сабе нічога арыгінальнага, своеасаблівага, творчага.
Дзейнічаць па стандарце.
|| прым.станда́ртны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
РАБО́ЧАЕ МЕ́СЦА,
адпаведна абсталяваная прасторавая зона знаходжання работніка, дзе адбываецца яго працоўная дзейнасць. Класіфікуюцца паводле колькасці выканаўцаў (індывідуальныя і калектыўныя), тыпу вытв-сці (адзінкавыя, серыйныя і масавыя), узроўню механізацыі (ручныя, механізаваныя і аўтаматызаваныя) і інш. Павінна адпавядацьсан. нормам, інструкцыям і правілам па эксплуатацыі абсталявання, тэхніцы бяспекі, эрганоміцы, прамысл. эстэтыцы, займаць дастатковую прастору, мець аптымальна размешчаныя арганізац. і тэхн. сродкі, сістэмы сігналізацыі і сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАТЫСТЫ́ЧНЫ АНСА́МБЛЬу фізіцы,
сукупнасць вялікай (у гранічным выпадку бясконцай) колькасці аднолькавых неўзаемадзейных фіз. сістэм («копій» дадзенай сістэмы), якія знаходзяцца ў аднолькавых макраскапічных станах. Пры гэтым мікраскапічныя станы сістэм, што складаюць С.а., могуць адрознівацца, аднак сукупнасць іх павінна адпавядаць зададзеным значэнням макраскапічных параметраў з дакладнасцю да неістотна малых флуктуацый. С.а. — адно з асноўных паняццяў статыстычнай фізікі, якое дазваляе выкарыстоўваць метады імавернасцей тэорыі для апісання ўласцівасцей фіз. сістэм.