Суздо́ліць ’перамагчы, адолець’ (Нас., Гарэц., Юрч.), ’быць у сілах’ (Нас.). Гл. здолець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адо́лены
1. оси́ленный, побеждённый;
2. охва́ченный;
1, 2 см. адо́лець 1, 4
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нава́ла, -ы, ж.
1. Нашэсце ворага.
Адолець навалу.
Фашысцкая н.
2. Бяда, няшчасце.
Страшэнная н.
3. Вялікая колькасць каго-, чаго-н.
Н. работы.
4. перан. Нешта цяжкае, непрыемнае, што навісае над чалавекам.
Н. безвыходнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цвіль, -і, ж.
1. Плесневы налёт на чым-н., які ўзнікае ад сырасці, гніення і пад.; бросня (на вадкасці).
2. перан. Аб чым-н. застойным, шкодным.
Адолець адвечную ц.
|| прым. цві́льны, -ая, -ае.
Ц. грыбок.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Скарцава́цца ‘скурчыцца, сагнуцца’ (Сцяшк.), ‘прымасціцца, прылегчы’ (стаўб., Жыв. сл.), скарцава́ць ‘адолець, асіліць, кінуць скруціўшы, зламаўшы’ (Скарбы). Магчыма, да карцець (гл.), параўн. балг. къ́ртя ‘выкарчоўваць, выломваць, разбіваць’, макед. крти ‘ламаць, разбураць’. Значэнне ‘адолець, асіліць’ з ‘падмяць (пад сябе), скруціць’. Па лінгвагеаграфічных і фанетычных прычынах можа разглядацца як запазычанне ці трансфармацыя польск. skarcić ‘паўстрымаць, пакараць, збэсціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
zmóc
зак. адолець; адужаць; перамагчы;
zmóc ból — адолець боль;
zmóc strach — перамагчы страх
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
переси́лить сов.
1. перасі́ліць; адо́лець, аду́жаць, зду́жаць;
2. перасі́ліць; перамагчы́; пераадо́лець; см. переси́ливать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
pokonać
зак. адолець; перамагчы; адужаць; скарыць;
pokonać wroga — адолець ворага;
pokonać znużenie — перамагчы стому
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
умаха́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Хутка прайсці, адолець вялікую адлегласць. [1‑шы падарожны:] Напэўна, спорна ўмахаў? Дарожка — хай загіне: Карэння столькі і капаў! Купала.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУЛЬТЭР’Е́Р,
парода свойскіх сабак. Выведзена ў Вялікабрытаніі скрыжаваннем англ. бульдога з тэр’ерам пры наступным чыстапародным развядзенні. Гадуюць сабакаводы-аматары. Пашыраны на Беларусі.
Сабака магутны, мускулісты, гарманічнага целаскладу, масай да 32 кг. Масць белая або плямістая. Адважны, можа адолець і больш моцнага праціўніка, першы не нападае, надзейны вартавы. Мае добрыя ахоўныя і паляўнічыя якасці. Гадуюць таксама карлікавага бультэр’ера (выш. ў карку да 35,5 см і маса да 9 кг) і стафардшырскага бультэр’ера (рост 35,5—40,5 см, маса ад 11—12 да 15—17 кг), які ў старажытнасці выкарыстоўваўся для цкавання быкоў і мядзведзяў, пазней — для сабачых баёў.
т. 3, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)