1. Які выражае сваю салідарнасць (у 1 знач.) з кім‑, чым‑н.; аднадушны. [Ганя:] — Мы [бацькі] павінны аддаць .. [дзецям] усё сваё найлепшае... [Ванда Адамаўна:] — Я з вамі салідарна.Грамовіч.
2. У юрыспрудэнцыі — той, хто нясе сумесную з кім‑н. адказнасць. Салідарныя абавязацельствы. Салідарная адказнасць. Салідарныя адказчыкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
éinmütig
1.aаднаду́шны, аднагало́сны
2.adv аднаду́шна;
~ hándeln дзе́йнічаць узго́днена
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
зго́дны, -ая, -ае; -дзен, -дна.
1.на што. Які выражае, дае згоду на што-н.
З. на ўсе ўмовы.
2.з кім-чым. Які прытрымліваецца з кім-н. адной думкі, адных поглядаў.
Я з ім не згодзен.
3. Які супадае з чым-н., падобны.
Сведкі далі згодныя паказанні.
4. Дружны, аднадушны.
Згоднае жыццё.
Жылі яны згодна (прысл.).
5. Стройны, гарманічны.
Згодныя спевы.
◊
Згодна зчым, прыназ. з Т — у адпаведнасці з чым-н.
Згодна з законам.
|| наз.зго́днасць, -і, ж. (да 4 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дру́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Звязаны дружбай, узаемнай згодай. Дружная сям’я. Дружны калектыў. □ Добрае, дружнае звяно падабралася ў Грышы.Пальчэўскі.Слаўна правялі .. [рыбакі] дзень у дружнай кампаніі на беразе рэчкі!Якімовіч./узнач.наз.дру́жныя, ‑ых. Толькі дружныя ніякіх Не баяцца перашкод.Кірэенка.
2. Які адбываецца адначасова, узгоднена; аднадушны. Дружная работа. Дружны рогат. □ Такога дружнага сходу яшчэ ні разу ў калгасе не было.Дуброўскі.Камандзіры прайшлі ўздоўж строю. Атрады сустракалі іх дружным «ура!».Шамякін.// Які бурна, хутка адбываецца; спорны. Вясна выдалася дружнай і цёплай.Лынькоў.Апоўначы наліўся дружны цёплы дождж.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сула́дны, ‑ая, ‑ае.
1.зчым, чаму. Адпаведны чаму‑н., згодны з кім‑н. Не баіцца цяжкай плыні год, твор, суладны з вечнасці законам.Русецкі.Словы Журавенкі былі суладны Антонавым думкам — ён і сам гаварыў пра тое ж на сходзе.Савіцкі.
2.Аднадушны. — Не... Не было, — пачуўся суладны адказ.Шынклер.З набліжэннем дня збору суладны настрой у класе мацнеў.Шыловіч.
3. Суладжаны, дружны. А ў наваколлі аддаецца суладны, дружны стук калёс.Гаўрусёў.У .. дружнай руплівай працы ішлі напорыстыя пяцігодкі, поўнячы зямлю суладным гулам машын, суладным рухам працавітых рук.Лынькоў.// Стройны, гарманічны (пра спеў, музыку і пад.). У новых дамах іграюць баяны і гучаць суладныя песні — гэта брыгадзір тынкоўшчыкаў Мікола Завадскі, шафёр Іван Канапелька .. спраўляюць наваселле.Грахоўскі.І чуцён суладны гоман Каля рэчкі ў гаі.Прануза.І сосен гонкіх спеў суладны Сціхаў у ссечаным галлі.Кляўко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зго́дны, ‑ая, ‑ае; ‑дзён, ‑дна.
1. Які выражае, дае згоду (у 1 знач.) на што‑н. — А яны ўсе згодны? — перабіў Рыгора Мілоўскі. — Вядома, што згодны, а то чаго б яны пайшлі сюды?Галавач.
2.зкім-чым. Які прытрымліваецца з кім‑н. адной думкі, адных поглядаў; салідарны з кім‑, чым‑н. Праўда, з дзеверам дружаць — У іх доля адна, Згодзен ён быць за мужа. Ды не згодна яна.Непачаловіч.І хоць абодва хлапчукі былі ў душы згодны з Зінай, але ім не хацелася, каб гэтае дзеўчанё думала, што яны слухаюцца яе.Скрыпка.
3. Які супадае з чым‑н.; падобны, аднолькавы. Сведкі далі згодныя паказанні.
4. Дружны; аднадушны. Так абое яны [Іван і Джулія], зноў згодныя і прыхільныя, памалу пайшлі краем лугу.Быкаў.Не выстаяць бомбе ў змаганні з сям’ёю братэрскай, згоднай.Куляшоў.
5. Узгоднены, зладжаны. Патрэбна згодная, па выпрацаванаму плану, работа тысяч людзей, якая біла б у адзін пункт, а для гэтага трэба арганізацыя, у дадзеным выпадку настаўніцкая арганізацыя.Колас.
6. Стройны, гарманічны (пра музыку, спевы). — І крыжы на дол прыпалі І схінуўся верх лясоў І граць дзеду памагалі Хорам згодных галасоў.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)