ана́фема

(гр. anathema)

1) адлучэнне ад царквы, праклён як самая суровая кара ў хрысціянстве;

2) перан. асуджэнне, звязанае з разрывам адносін.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

экспланта́цыя

(лац. explantatio = вырыванне з коранем)

1) адлучэнне ад арганізма пэўнай яго часткі з мэтай перасадкі на іншы арганізм;

2) эксперыментальны метад вырошчвання тканкі паза арганізмам.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МЕНАНІ́ТЫ,

прыхільнікі адной са старэйшых пратэстанцкіх цэркваў. Рух М. пачаў фарміравацца ў 1530-я г. ў Нідэрландах пад уплывам памяркоўных анабаптыстаў. Яго ўзначаліў каталіцкі святар Мена Сіманс (назва ад яго імя), аўтар асноватворнага для М. трактата «Асновы хрысціянскага вучэння» (1539). Каноны веравызнання М., канчаткова кадыфікаванага на Дарцкай канферэнцыі 1632, уключаюць (акрамя агульнапратэстанцкіх прынцыпаў выратавання і ўсеагульнага свяшчэнства): пакаянне ў грахах, свядомае хрышчэнне дарослых, прычашчэнне, царк. адлучэнне, адмову ад вайск. і дзярж. службы і інш., што прыводзіць іх да самаізаляцыі ад грамадства і дзяржавы; іх паводзіны характарызуюцца маралістычным рыгарызмам. Узмацненне ў Нідэрландах рэпрэсій супраць ератыкоў у 1540—50-я г. прымусіла многіх М. да эміграцыі. З 1683 цэнтрам дзейнасці М. стаў г. Джэрмантаўн (ЗША). Многія з іх эмігрыравалі ў Рэч Паспалітую, адкуль у 1789 пачалі перасяляцца ў Расію. У 1898 у ЗША створана Ген. канферэнцыя М., якіх цяпер у свеце каля 500 тыс. чалавек.

Літ.:

Крестьянинов В.Ф. Меннониты. М., 1967.

Н.​К.​Мазоўка.

т. 10, с. 283

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

klątwa

klątw|a

ж.

1. праклён;

2. анафема; адлучэнне ад царквы;

rzucić ~ę — адлучыць ад царквы

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КУЛІ́Ш (Панцеляймон Аляксандравіч) (7.8.1819, г.п. Варонеж Сумскай вобл., Украіна — 14.2.1897),

украінскі пісьменнік, гісторык, этнограф. Вучыўся ў Кіеўскім ун-це (1839—40). У 1846—47 чл. Кірыла-Мяфодзіеўскага таварыства.

Пісаў на ўкр. і рус. мовах. Вывучаў гісторыю Украіны, этнаграфію, нар. творчасць: зб-кі «Украінскія народныя паданні» (1847), «Запіскі пра Паўднёвую Русь» (т. 1—2, 1856—57), гіст. працы «Гісторыя ўз’яднання Русі» (т. 1—3, 1874—77), «Адлучэнне Маларосіі ад Польшчы» (т. 1—3, 1888—89) і інш. Асэнсаванне гіст. падзей на Украіне ў паэме «Украіна» (1843), аповесці «Міхайла Чарнышэнка, або Маларосія восемдзесят гадоў назад» (ч. 1—3, 1843), гіст. рамане «Чорная Рада, хроніка 1663 г.» (1845—57). У маст. творах паказаў барацьбу казацтва за незалежнасць з пэўнай ідэалізацыяй гетманскіх вярхоў, даў рэаліст. карціны побыту. Аўтар зб-каў вершаў «Світанне» (1862), «Хутарская паэзія» (1882), «Звон» (1893). Заснаваў у Пецярбургу друкарню, дзе выдаў творы М.​Гогаля, Т.​Шаўчэнкі, І.​Катлярэўскага, М.​Ваўчок і інш. Удзельнічаў у рэформе нац. правапісу, склаў укр. буквар «Граматка» (1857). Перакладаў на ўкр. мову Біблію, творы У.​Шэкспіра, Дж.​Байрана, І.​В.​Гётэ, Ф.​Шылера, А.​Пушкіна, А.​Міцкевіча і інш.

Тв.:

Твори. Т. 1—2. Київ, 1989;

Рус. пер.Соч. и письма. Т. 1—5. Киев, 1908—10.

В.​Л.​Чабаненка.

т. 9, с. 7

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Раз-, рас- — прыстаўка, гл. таксама роз- (рос‑), рус. раз‑ (рас-), рос‑ (роз-), разо‑, укр. роз-, польск. roz‑, н.- і в.-луж. roz‑, славац. raz‑, roz‑, чэш. roz‑, славен. raz‑, серб.-харв. раз‑ (рас-), балг. раз‑, ст.-слав. раз‑, роз‑. Да прасл. *orz‑. Некаторыя збліжаюць прасл. *or(z)‑ з літ. ardýti ’разлучаць, разбураць’, асец. œrdœg ’палавіна’, ст.-інд. árdhah ’палавіна’ (Покарны, 1, 333). Рэканструяванае orz‑ з *or‑ і ‑z‑ (як у прыназоўніка без, гл.); *or‑ звязваюць з *oriti, што ў *orzoriti (гл. разарыць), можа быць роднасным ar‑ у араць (гл.), далейшыя сувязі з *rědъkъ (гл. рэ́дкі) (ESSJ, 1, 149). Мяркуецца, што першапачаткова *orzъ было назоўнікам і прыслоўем. Магчыма рэканструкцыя і.-е. *ordh‑/*ardh‑, з якога ў далейшым пры ўзаемадзеянні з пачатковымі зычнымі слоў узнікла прыстаўка (Глухак, 520). Асноўнае яе значэнне ў прыдзеяслоўным ужыванні — ’адлучэнне, адасабленне, разбурэнне’ (Сной₂, 604), у прыіменным ужыванні — ’узмацненне’ (ESSJ, 1, 148).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

off2 [ɒf] prep.

1. (паказвае на аддаленне ці адлучэнне ад чаго-н.) з, ca, ад;

take smth. off a shelf зняць што-н. з палі́цы;

Keep off the grass! Па траве не хадзіць!

2. (паказвае на знаходжанне на пэўнай адлегласці, звычайна блізкай ад чаго-н.) ля, ад;

a street off the square ву́ліца, яка́я выхо́дзіць на пло́шчу;

The ship sank 5 miles off the coast. Карабель патануў за пяць міль ад берага.

3. менш, ніжэ́й;

They took £100 off the price. Яны знізілі цану на сто фунтаў.

4. : паказвае на нежаданне браць удзел у чым-н., рабіць што-н.;

I’m off smoking. Я больш не куру.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)