ёсць², выкл.

Адказ падначаленага (у арміі, на флоце), які азначае: каманду зразумеў, прыняў да выканання.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

во́дпаведзь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

Рэзкі адказ на беспадстаўнае абвінавачванне.

Суровая в.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

атэі́зм, -у, м.

Адмаўленне існавання Бога, адказ ад рэлігійных вераванняў; бязбожжа.

|| прым. атэісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абду́маны, -ая, -ае.

Зроблены свядома, усвядомлены, абгрунтаваны.

А. адказ.

А. ўчынак.

|| наз. абду́манасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вычарпа́льны, -ая, -ае.

Усебаковы, поўны, закончаны.

В. адказ.

Вычарпальна (прысл.) вывучыць пытанне.

|| наз. вычарпа́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

асэнсава́ны, -ая, -ае.

Разумны, свядомы, прадуманы.

А. адказ.

Асэнсавана (прысл.) каменціраваць падзеі.

|| наз. асэнсава́насць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нездавальня́ючы, -ая, -ае.

Дрэнны, які не адпавядае пэўным патрабаванням.

Н. адказ.

Нездавальняючыя веды.

Адказаў ён нездавальняюча (прысл.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пасрэ́дны, -ая, -ае.

Сярэдні па якасці, звычайны.

П. спецыяліст.

П. адказ на экзамене.

|| наз. пасрэ́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзёрзкі, -ая, -ае.

Непачцівы, грубы, нахабна-задзірлівы.

Д. адказ.

Дзёрзка (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. дзёрзкасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навадны́, -а́я, -о́е.

1. гл. навесці.

2. Які наводзіць на правільны адказ, дапамагае знайсці яго.

Навадное пытанне.