закампасці́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Адзначыць кампосцерам. Закампасціраваць білет.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zaznaczyć

зак.

1. абазначыць; адзначыць;

2. падкрэсліць; адзначыць; звярнуць увагу

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

занатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак., што і з дадан.

Запісаць што-н. для памяці або адзначыць у памяці.

З. пачутае ў запісной кніжцы.

|| незак. занато́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

oznaczyć

зак. адзначыць, вызначыць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

закла́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. гл. закласці, залажыць.

2. Палоска паперы або стужка, якая ўкладаецца ў кнігу, каб адзначыць патрэбную старонку.

Кніга з закладкай.

|| прым. закла́дачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

адзначэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. адзначыць (у 1, 2, 4 і 5 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ознаменова́ть сов. азнаменава́ць, адзна́чыць;

э́то откры́тие ознаменова́ло це́лую эпо́ху в исто́рии нау́ки гэ́та адкрыццё азнаменава́ла цэ́лую эпо́ху ў гісто́рыі наву́кі;

ознаменова́ть пра́здник торже́ственным собра́нием адзна́чыць свя́та ўрачы́стым схо́дам;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

запярэ́чыць widersprchen* vi (супярэчыць); inwenden* vt (заўважыць, адзначыць)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

отме́тить сов.

1. в разн. знач. адзна́чыць, мног. паадзнача́ць, паадзна́чваць;

2. (заметить) заўва́жыць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАРАЎНА́ЛЬНА-ГІСТАРЫ́ЧНЫ МЕ́ТАД,

навуковы метад, з дапамогай якога шляхам параўнання выяўляецца агульнае і асаблівае ў гіст. з’явах, дасягаецца пазнанне розных гіст. ступеней развіцця адной і той жа з’явы ці дзвюх розных суіснуючых з’яў; разнавіднасць гіст. метаду. Дае магчымасць выявіць і параўнаць узроўні ў развіцці вывучаемага аб’екта, змены ў ім, адзначыць тэндэнцыі развіцця. Уключае розныя формы: супастаўленне (выяўляе прыроду разнародных аб’ектаў), гісторыка-тыпалагічнае параўнанне (тлумачыць падабенства розных па паходжанні аб’ектаў аднолькавымі ўмовамі генезісу і развіцця), гіст.-генет. параўнанне (падабенства з’яў тлумачыцца іх роўнасцю паводле паходжання), параўнанне (розныя з’явы фіксуюцца на аснове ўзаемаўплываў). Агульнапрызнаным стаў у 19 ст. Ужываецца ў мовазнаўстве (гл. Параўнальна-гістарычнае мовазнаўства), літ.-знаўстве (гл. Параўнальна-гістарычнае літаратуразнаўства), юрыспрудэнцыі, сацыялогіі, этнаграфіі і інш.

Т.​І.​Шамякіна.

т. 12, с. 92

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)