opędzać się

незак. адмахвацца; адганяць ад сябе; адвязвацца ад каго;

opędzać się od much — адганяць ад сябе мух

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

banish [ˈbænɪʃ] v.

1. выганя́ць, высыла́ць; праганя́ць;

He was banished to Siberia. Яго выслалі ў Сібір.

2. fml адганя́ць (думкі); пазбаўля́цца (страху); пераадо́льваць (пачуцці)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

абма́хваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.

1. Махаючы чым‑н., абдаваць паветрам (звычайна для ахаладжэння). Абмахваць твар.

2. Незак. да абмахнуць (у 2 знач.). // Махаючы чым‑н., адганяць мух, камароў і пад. Абмахваць галінкай аваднёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адго́н, ‑у, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. адганяць — адагнаць (у 1, 2, 4 знач.).

2. Малако, з якога сепаратарам аддзелена, адагнана смятанка. З дзесяці машын здадзенага малака сем машын адгону вяртаюць калгасу. Дуброўскі.

3. Прадукт адгонкі парай. Спіртавыя адгоны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плужо́к, ‑жка, м.

1. Памянш. да плуг.

2. Невялікі плуг, якім абганяюць бульбу, буракі і пад. А тут раптам такая неспадзяваная ўдача: адганяць бульбу! Самая што ні на ёсць сталая работа — з плужком-абганянкай, з жывым канём, з пугай... Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zurückdrängen

vt

1) адціска́ць, адпі́хваць, адцясня́ць

2) перан. стры́мліваць, спыня́ць; адганя́ць ду́мкі [пачу́цці]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пу́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак., каго-што.

Страшыць, пужаць (жывёлу). Машыны пудзілі жывёлу. // Пужаючы, разганяць, адганяць адкуль‑н. [Макейчык:] — Бачыце, што нарабілі гэтыя рагатыя разбойнікі [ласі]? Каб я іх не пудзіў, дык яны б і да гадавальніка дабраліся! Паслядовіч. [Дырэктар:] — Вы будзеце толькі шумець і рыбу пудзіць. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

verjgen

vt

1) праганя́ць, выганя́ць, разганя́ць

2) адга́няць (ад сябе думкі і г.д.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

дэфе́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Загана, недахоп. Надзя з Асяй, думаючы памяняцца на гэты вечар плаццямі, прымервалі іх, падганялі пад рост, ліквідавалі на хаду ледзь улоўныя дэфект. Васілевіч. Не знайшоўшы ў трактары ніякіх дэфектаў, Піліпёнак загадваў трактарысту адганяць яго ўбок, да дарогі, што вяла ў «Новы шлях». Шахавец.

[Лац. defectus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

угоня́тьI несов.

1. гнаць; (выгонять) выганя́ць; (отгонять) адганя́ць; (загонять) заганя́ць;

угоня́ть скот в по́ле гнаць (выганя́ць) жывёлу ў по́ле;

2. (похищать) разг. кра́сці.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)